Mybrary.info
mybrary.info » Книги » Приключения » Прочие приключения » Афганская шкатулка - Федоренко Андрей (читать книги онлайн полностью без регистрации TXT) 📗

Афганская шкатулка - Федоренко Андрей (читать книги онлайн полностью без регистрации TXT) 📗

Тут можно читать бесплатно Афганская шкатулка - Федоренко Андрей (читать книги онлайн полностью без регистрации TXT) 📗. Жанр: Прочие приключения. Так же Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте mybrary.info (MYBRARY) или прочесть краткое содержание, предисловие (аннотацию), описание и ознакомиться с отзывами (комментариями) о произведении.
Перейти на страницу:

Вось вам і «цуд». І праўда, як казаў герой вядомага рамана: раз сярод людзей пакуль яшчэ ходзяць грошы, значыць, павінны быць і асобы, у якіх гэтых грошай вельмі і вельмі многа. І наш Мінск не выключэнне. Паслухаеш, пачытаеш газеты, паглядзіш тэлевізію — усе такія бедныя, такія жабракі, што толькі міласціну прасіць; але ж нехта ўвесь час купляе каштоўныя рэчы, адзенне, дарагія прадукты, ездзіць на красунях-іншамарках, прасаджвае ў казіно па тысячы даляраў за вечар… Я стараўся прагнаць ад сябе гэтыя думкі. Я казаў сабе: "Калі такія дзівосы, як знаходка «дыпламата», набітага фунтамі, і здараюцца, дык не з табою!" — а іншы голас нашэптваў мне: "Ды чаму не з табою? Чым ты горшы? Паглядзі, напрыклад, не на Крывіцкага, а на іншых сваіх аднагодкаў: для многіх з'ездзіць, скажам, у Іспанію, Англію, Амерыку — тое ж самае, што для цябе ў вёску да бацькоў. І гэта не здаецца ніякім дзівам! А пачыналі яны, як і ты, на пустым месцы. Цяперашнім часам усё магчыма, любое дзіва можа зрабіцца яваю, трэба толькі моцна хацець яго, ну, і варушыцца як-небудзь…»

Клянуся, грамадзянін следчы, мне і ў галаву не прыходзіла тады жадаць Адамавічу смерці, — ды і які сэнс у гэтым?! Што можна ўзяць ад мёртвага? Бяруць ад жывых… Проста я фантазіраваў у тую ноч, нявінна, па-дзіцячы фантазіраваў: хай бы і са мною нарэшце здарыўся цуд, і, скажам, падараваў мне той жа Адамавіч кілаграмаў так з пяць сваіх зліткаў — навошта яны яму? А ў мяне — першапачатковы капіталец, кватэру змог бы купіць, адзецца па-людску, дзяўчыну ў дарагі рэстаран звадзіць… Ды, Божа мой, што значыць, калі не трэба лічыць праклятыя рублі, калі ў кішэнях шастае "зеляніна" даляраў, — элементарна адчуваеш сябе Чалавекам!..

Заняткі ў нас у другую змену; да абеду не было куды сябе дзець, я сабраў канспекты і паехаў у бібліятэку. Але заказаў, сам не ведаю чаму, не падручнікі, а зборнік… "Шахматныя мініяцюры". Гартаў яго, аднаўляючы ў памяці мудрагельетвы такой любімай некалі гульні, адразу ўбачыў і зразумеў сваю ўчарашнюю памылку ў "каралеўскім гамбіце"… Але ўвесь час не пакідала адчуванне, што ёсць у мяне наперадзе нешта радаснае, прыемнае, — і ўспаміналася: "Парасон!"

Гэта можна параўнаць, грамадзянін следчы, з тым, як некалі была ў мяне каханая дзяўчына, прыходзіла да мяне, а потым забывала штосьці — шарф, кнігу, пальчаткі; я ведаў, што гэта знарок, каб прыйсці яшчэ раз, і, ведаючы гэта, на душы рабілася прыемна і радасна…

VI

Без пятнаццаці чатыры я падыходзіў да дома на Фабрыцыуса. Знаёмая лесвіца, учарашнія знаёмыя смуродныя пахі… Я націснуў кнопку званка і падрыхтаваўся да такой жа доўгай "дуэлі" на словах, якую вялі ўчора Адамавіч з Крывіцкім.

Але дзверы расчыніліся адразу. Адамавіч, у той жа апратцы, што і ўчора, з абвязанай хусткаю паясніцаю, хутка і ахвотна, нібы мы дамаўляліся пра сустрэчу, упусціў мяне:

— Праходзь.

Я патаптаўся ў пярэдняй, не ведаючы, што рабіць далей, што казаць. А Адамавіч моўчкі, пільна аглядаў мяне з галавы да ног. Каб не напалохаць яго, я ўсміхнуўся і як мага мякчэйшым голасам нагадаў:

— Парасон… Я забыў учора парасон.

— Парасон? Ці яшчэ штосьці?

— Не, здаецца, усё.

— А золата? — раптам падміргнуў мне Адамавіч. — Нябось, расказаў учора той пустамеля пра золата, вось ты і прыплёўся!

— Не разумею…

— Усё ты разумееш. Расказаў, набрахаў табе, а ты і паверыў. Паверыў жа? А яшчэ дарослы чалавек — як не сорамна? Ён усяму Мінску пра мяне небыліцы бае. Але падумайце сваёй галавою — калі б у мяне было золата, ці грошы, — хіба б я так жыў, як жыву? Я не настолькі яшчэ дурны, каб мне не хацелася пагуляць хоць пры канцы жыцця, — але за што? І рад бы — ды пуста!

Пуста было і ў мяне на душы. Хоць я і разумеў, што дзед кпіць, пацяшаецца з мяне — хоць бы таму, што навошта ён вось цяпер перада мною апраўдваецца, хто я яму такі? — разам з тым я не мог не прызнаць лагічнасці яго слоў. Усё правільна, ніякага багацця няма, і ён, баючыся мяне, чужога чалавека, тлумачыць мне гэта. А калі нават дапусціць, што ёсць багацце, дык як яго ўзяць? На якіх правах? Забіць зараз дзеда і пачаць абшукваць кватэру?

Мне сорамна прызнавацца, грамадзянін следчы, але я стаяў перад Адамавічам увесь чырвоны, як шкадлівы вучань перад настаўнікам. Калі здранцвенне прайшло, я зняў з вешалкі свой парасон, заціснуў пад пахаю:

— Прабачце… Дык я пайду?

— Пачакай, давай у шахматы, раз прыйшоў Толькі разувацца не трэба, — і патупаў на кухню. — Я спяшаюся… — аднак жа нейкі чорт, што сядзеў усярэдзіне, пацягнуў мяне следам. На кухні было чысцей, чым учора, праветрана, вядро з-пад смецця стаяла пустое, адно лінолеум у сіне-белыя клеткі быў такі ж брудны, мо з год нямыты. Я адразу заўважыў, што акрамя табурэта з расстаўленымі шахматамі стаяць яшчэ два — значыць, дзед сапраўды чакаў мяне. Але цяпер гэта не мела ніякага сэнсу. Я быў злы на сябе, злы за свае дурныя дзіцячыя мары, за страчаны дарма час… Адзінае, чым суцяшаўся, — значыць, праз гэта трэба было прайсці, каб супакоіцца і жыць, як і жыў раней.

— Дзе ты вучышся? — нечакана спытаў Адамавіч, робячы першы ход. — Раскажы трохі пра сябе. Бацькі ёсць?

Я неахвотна адказаў. Злосць, як ні дзіўна, памагла мне, і я выйграў тры партыі запар, чым давёў Адамавіча ледзь не да шоку.

— Тэорыя, — мармытаў ён, і калі браўся за фігуру, так сціскаў яе, што пальцы бялелі. — Што значыць тэорыя…

Потым мне надакучыла, і я даў Адамавічу выйграць тры партыі. Ізноў, як і ўчора, я са здзіўленнем назіраў метамарафозу, што адбывалася з чалавекам, якому даўно ўжо трэба думаць пра той свет. Адамавіча падмянілі. У яго разгарнуліся плечы, у яго памаладзелі, заіскрыліся шчасцем вочы; Вы не паверыце, грамадзянін следчы, ён пачаў нават напяваць казліным голасам модны апошнім часам шлягер!..

Мне было страшэнна нудна тут. Пасля шостай партыі я падняўся і катэгарычна заявіў:

— Усё, пайду!

— А можа, яшчэ? — пачаў упрошваць Адамавіч. — На пасашок?

— Не. Я спяшаюся.

— Ну, што ж, — ён глыбока ўздыхнуў і пайшоў правесці мяне да дзвярэй.

Вось тут адбылося наступнае. Зазіраючы мне ў вочы, дзед раптам гулліва ўшчыкнуў мяне за бок і прашаптаў:

— А ёсць золата! Толькі халеры знойдзеце, хоць усё тут абшукайце. Я не такі дурны, як вам з тым шалапутам здаецца, я ведаю, што вы змовіліся. Вы, цяперашнія, за капейку зарэжаце, а то за золата! — і паківаў мне пальцам.

— Як вам не сорамна… — я не дагаварыў. Хутка сунуўшы ў бакавую кішэню кабата руку, Адамавіч, не зводзячы з мяне вачэй, працягнуў мне на далоні невялікі, памерам з палову запалкавага карабка злітак цёмна-жоўтага металу.

— І такіх многа! — прашаптаў ён, хаваючы злітак назад, не даўшы мне нават як след разглядзець яго. Я стаў агаломшаны. Вось гэта фокус!

— Дык будзеш прыходзіць у шахматы гуляць? — Адамавіч хіхікаў і пашчыкваў мяне за бок.

— Мабыць… буду, — я зглынуў сліну.

VII

З таго дня пачаліся мае пакуты, якія можна параўнаць, і то вельмі прыблізна, з нераздзеленым каханнем. Я кахаў і "хацеў" — а мяне не кахалі і "не хацелі", але і не адпускалі ад сябе, падаючы слабую надзею.

Доўжылася гэта амаль месяц. Кожны вечар я, нібы пад гіпнозам, плёўся да Адамавіча, гадзінамі сядзеў у яго на кухні за шахматамі, робячы выгляд, што абдумваю хады, што радуюся, калі выйграю і засмучаюся, калі атрымліваю мат. Само сабою, выйграваў я рэдка, адну-дзве партыі за вечар — больш было небяспечна, каб не пакрыўдзіць, не спужнуць, не астудзіць капрызлівага дзеда…

Заняткі я, вядома, запусціў — якія заняткі, калі я магу атрымаць усё адразу, калі ў адзін момант, як у той чарадзейнай казцы, мне ў рукі можа прыплыць тое, дзеля чаго я ў прынцыпе і вучуся, — багацце.

Я цярпеў, грамадзянін следчы, і чакаў — як хітры вопытны палюбоўнік церпіць і чакае ўзаемнасці ад халоднай непрыступнай красуні. А гэты момант усё ніяк не наставаў. Кожны вечар, часта запозна, вяртаючыся на метро дамоў, я скрыгітаў зубамі і ледзь не плакаў ад злосці. Я схуднеў, еў мала. Начамі не мог спаць. Але надыходзіла раніца, і вось я ўжо з нецярпеннем чакаю, калі ж вечар? У мяне соладка пачынае трымцець сэрца: "А раптам сёння? Чаму ён усё распытвае, з якой я сям'і? Чаму так прыглядаецца да мяне, нібы хоча сасватаць мне нявесту? Выпрабоўвае? Несумненна. Гэта Крывіцкі мог не заўважыць такога, але не я. Адамавіч сапраўды сватае мяне, каб ажаніць потым… са сваім багаццем! А пакуль прыглядаецца, што я за жаніх, ці ў добрыя рукі патрапіць яго скарб. А жаніх павінен быць ветлівы, усмешлівы, культурны, чысценькі, абавязковы. Гэта пазней, пасля вяселля, можна ссунуць на бок гальштук, можна будзе дазволіць сабе расслабіцца…»

Перейти на страницу:

Федоренко Андрей читать все книги автора по порядку

Федоренко Андрей - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки mybrary.info.


Афганская шкатулка отзывы

Отзывы читателей о книге Афганская шкатулка, автор: Федоренко Андрей. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Уважаемые читатели и просто посетители нашей библиотеки! Просим Вас придерживаться определенных правил при комментировании литературных произведений.

  • 1. Просьба отказаться от дискриминационных высказываний. Мы защищаем право наших читателей свободно выражать свою точку зрения. Вместе с тем мы не терпим агрессии. На сайте запрещено оставлять комментарий, который содержит унизительные высказывания или призывы к насилию по отношению к отдельным лицам или группам людей на основании их расы, этнического происхождения, вероисповедания, недееспособности, пола, возраста, статуса ветерана, касты или сексуальной ориентации.
  • 2. Просьба отказаться от оскорблений, угроз и запугиваний.
  • 3. Просьба отказаться от нецензурной лексики.
  • 4. Просьба вести себя максимально корректно как по отношению к авторам, так и по отношению к другим читателям и их комментариям.

Надеемся на Ваше понимание и благоразумие. С уважением, администратор mybrary.info.


Прокомментировать
Подтвердите что вы не робот:*