Mybrary.info
mybrary.info » Книги » Приключения » Прочие приключения » Афганская шкатулка - Федоренко Андрей (читать книги онлайн полностью без регистрации TXT) 📗

Афганская шкатулка - Федоренко Андрей (читать книги онлайн полностью без регистрации TXT) 📗

Тут можно читать бесплатно Афганская шкатулка - Федоренко Андрей (читать книги онлайн полностью без регистрации TXT) 📗. Жанр: Прочие приключения. Так же Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте mybrary.info (MYBRARY) или прочесть краткое содержание, предисловие (аннотацию), описание и ознакомиться с отзывами (комментариями) о произведении.
Перейти на страницу:

Такім я бачыў яго ўпершыню. Было ў яго твары, абліччы, у гэтых старэнькіх адпрасаваных штанах і наваксаваных чаравіках, у гэтых яго зборах — распіхванні рэчаў па мяшэчках— штосьці трагікамічнае і разам з тым вартае жалю.

— Чым скончылася ўчора? — спытаў я, маючы на ўвазе прыезд "хуткай".

— Чым? Абследавалі мяне, а потым накіраванне выпісалі… У Бараўляны, у анкалогію. Я ж не прыдурваўся ўчора.

Ён гаварыў сур'ёзна, пазіраў на мяне жаласліва, і было відаць, што для яго самога гэта неспадзяванка, ён не чакаў гэтага і не быў падрыхтаваны.

А я баяўся толькі аднаго — каб не сустрэцца з ім вачыма, бо ў маіх ён прачытаў бы дзікую радасць. Які ж я малайчына, што здагадаўся і прыйшоў раніцаю, і застаў яго пакуль яшчэ жывога і, як кажуць, пры памяці!.. — Як ты думаеш, гэта сур'ёзнае штосьці? — дапытваўся ў мяне, бы ў доктара, Адамавіч. — Я ж вярнуся скора? А? Як ты думаеш?

Мне здавалася, што калі б я толькі падняў на яго вочы, калі б абнадзеіў хоць адным ласкавым словам, ён кінуўся б да мяне, прыціснуўся б, як неразумнае дзіця да маткі, і плакаў бы ад страху, крыўды, болю, ад адчування немінучай блізкай смерці… Але я нават не зварухнуўся.

— Вось так яно… — голас у Адамавіча задрыжэў; здавалася, яшчэ крыху — і дзед заплача. Але ён справіўся, больш таго — на міг зрабіўся сабою ранейшым: — І не ўздумай тут шнырыць без мяне па кватэры! — сказаў строга. — Суседзі даўно цябе ведаюць, будуць пільнаваць, — і, панізіўшы голас: — Усё адно нічога не знойдзеш.

— А… ёсць? — па-дурному, не валодаючы сабой, прамямліў я.

— Ёсць, ёсць. Ты вось што: запішы свой тэлефон у кніжачку, там, у пярэдняй. Я, калі выйду з бальніцы, пазваню. Тады падумаем.

Ледзь перастаўляючы ногі, я выйшаў у пярэднюю, машынальна запісаў у зашмальцаваны нататнічак нумар тэлефона гаспадыні, у якой здымаў пакой, — і стаяў.

— Ну, давай развітвацца, — Адамавіч ізноў зірнуў на мяне жаласліва, нават неяк асуджана — як бык, якога вядуць пад абух. Ён усё яшчэ, відаць, спадзяваўся, што зараз я кінуся яму на шыю і пачну суцяшаць.

Адвярнуўшыся, я холадна тыркнуў яму руку, і ён схапіў яе ў абедзве свае.

— Пачакай! — ён знік у пакоі, хутка вярнуўся і працягнуў мне нейкую брашурку. Сарамліва пакашляў: — Гэта табе, на памяць. Зборнік мініяцюраў. Ты добра гуляеш, але ў тэорыі ўсё ж слабаваты, — і, калі я ўзяў брашурку, пахваліўся: — Тут ёсць і мая двуххадоўка. Забаўляўся некалі, яшчэ ў твае гады… Ну, з Богам.

— Гэта… усё? — наіўна спытаў я.

— А што табе яшчэ? Кажу ж, выйду з бальніцы — пазваню, — і Адамавіч, злёгку падштурхоўваючы ў спіну, выпусціў мяне на калідор.

Я не разумеў анічога. З вокладкі брашуркі на мяне насмешліва касілі вялікімі вачыма-маслінамі два шахматныя кані — белы і чырвоны. Я выйшаў на двор.

Пракляты стары корч!.. Вось гэта фіяска!..

На міг мне падалося, што ўсё гэта сон, што не было нічога: ні дзеда, ні злітка золата, які я бачыў на ўласныя вочы, ні нашых адкрытых размоваў, нічога… "Калі вярнуся з бальніцы!.. Ды з гэтага аддзялення ў тваіх гадах не вяртаюцца — чаму не сказаў яму гэта?!"

Мяне ўсяго трэсла. Я пашкадаваў раптам, што не прыдушыў яго ўчора, калі яму зрабілася блага і ён валяўся ў ложку зусім бездапаможны (як бачыце, грамадзянін следчы, я шчыра прызнаюся, хоць мог бы і прамаўчаць аб гэтым!).

Ужо ў метро я разгарнуў брашурку, знайшоў сярод іншых двуххадовую задачу-мініяцюру Адамавіча: чорны кароль заціснуты белымі фігурамі ў кутку, але калі яму не паставіць у два хады мат — яму не будзе куды хадзіць, і атрымаецца, паводле шахматных правілаў, нічыя — пат. Пешка ў белых зааходзіцца акурат за два хады да апошняй лініі… тут патлумачу крыху, калі Вы не ведаеце, грамадзянін следчы. Справа ў тым, што калі пешка ступіць на апошнюю лінію, яна мае права ператварыцца ў любую фігуру. Вядома, звычайна шахматысты выбіраюць самую моцную — ферзя. У гэтым і быў парадокс мініяцюры Адамавіча: пешка, дасягнуўшы апошняй лініі, ператваралася не ў моцную фігуру, а ў лёгкую — у каня, і чорныя аўтаматычна атрымлівалі мат.

Вывучыўшы за месяц характар гэтага чалавека, яго дзівацтвы, яго прымітыўна-дзіцячую хітрасць, я, як толькі глянуў на пазіцыю, адразу ўбачыў рашэнне — і ад гэтай лёгкасці разгадкі злосць падступіла да сэрца новым прыступам. Я ледзь не плакаў.

Мне здавалася, толькі я, і ніхто больш у свеце, заслужваў Адамавічавага золата.

IX

Прайшло месяцы тры.

Пакрысе я супакоіўся, увайшоў у сваю каляіну, здагнаў вучобу. Я зрабіўся пануры, маўклівы, нетаварыскі, я не верыў больш у цуды, якія здараюцца толькі з іншымі, а не са мной. Я цвёрда ведаў цяпер, што магу разлічваць толькі на сябе, ведаў, што толькі сціснуўшы зубы, увесьчаснай працаю, упартасцю, напорам і акрамя ўсяго жорсткай эканоміяй я змагу прабіць сабе сцяжыну ў жыцці.

На першых часах пры адным успаміне пра Адамавіча мяне пачынала трэсці. Што з ім, дзе ён цяпер — мяне не цікавіла абсалютна. Вядома, я ні разу не з'ездзіў у тыя Бараўляны (дактары ці санітаркі могуць пацвердзіць, грамадзянін следчы).

Я рады быў, што зноў апынуўся ў рэальным свеце, што нарэшце мог нармальна паспаць, паесці; у мяне з'явілася мора вольнага часу, які я мог цяпер цалкам аддаваць вучобе. Не трэба было нікому дагаджаць, ні перад кім ламацца, не трэба было жыць увесь час у гэтым ненармальным чаканні чагосьці.

Усё было б добра, каб аднойчы ў мяне не забалеў зуб — той самы, у якім даўно выкрышылася пломба і які раіў не запускаць Адамавіч. Ад зуба забалела і пачала пухнуць дзясна. Я запісаўся да стаматолага, сядзеў у калідоры і, чакаючы сваёй чаргі, абыякава глядзеў пад ногі, на лінолеум у сіне-белыя клеткі, што так нагадвалі шахматную дошку; у думках я машынальна перастаўляў па гэтых клетках фігуры.

І раптам мяне нібы працяло токам. Я падскочыў, напалохаўшы людзей, якія сядзелі побач, схапіўся за шчаку і застагнаў, але зусім не ад зубнога болю.

Перад вачыма ў мяне паўстаў акурат такі ж, у сіне-белыя клеткі, лінолеум на Адамавічавай кухні, потым уміг узгадалася яго прымітыўная двуххадоўка-мініяцюра з шахматнай брашуркі, якую я тады ад злосці разарваў і выкінуў у сметніцу — адразу ж, як выйшаў з метро. Пешка павінна стаць на апошнюю лінію… Лінолеум на кухні — шахматная дошка… Трэба было ўсяго толькі спраектаваць задачку… Божа мой, які ж я ідыёт!

Цяпер я ў думках нават бачыў тую клетку, на якую становіцца пешка, каб ператварыцца ў каня, — брудная сіняя клетка ў самым кутку пад батарэяю, дзе Адамавіч сушыў свае чаравікі.

На мяне глядзелі са спагадаю. Хтосьці прапанаваў мне ісці без чаргі, але я замест падзякі толькі вылаяўся і пайшоў, амаль пабег прэч адтуль.

У метро мне ўвесь час хацелася неяк падагнаць вагон, каб хутчэй ехаў. Ах, ідыёт! Як можна было, ведаючы дурыкі гэтага звіхнутага дзеда, яго характар, ведаючы гісторыю Крывіцкага пра "шыфроўку" кода камеры захоўвання, — як можна было ні аб чым не здагадацца! Божа, каб толькі не позна!.. Каб толькі ўпэўніцца, што кватэра замкнутая, каб толькі пачуць ад суседзяў, што дзед яшчэ жывы і ляжыць у бальніцы! Я накуплю бананаў, мандарынаў, вэнджанай каўбасы і ікры, я зараз жа схаплю таксоўку і паімчуся да яго, я кожны дзень буду матацца ў тыя праклятыя Бараўляны, буду даглядаць яго, хоць «судна» за ім выносіць, калі гэта спатрэбіцца!..

Я зайшоў у пад'езд, пачаў падымацца па лесвіцы, паціраючы сэрца, каб не калацілася так, — і раптам нос мой злавіў чужыя, незнаёмыя мне тут раней пахі: пахла фарбай, вапнаю, пабелам, свежым тынкам… як і заўсёды падчас кватэрнага рамонту або пры здачы новага дома. Ці то ад гэтых пахаў, якія я ўсё жыццё не мог пераносіць, ці то ад нядобрай падазронасці на душы зрабілася зусім трывожна.

Дзверы ў Адамавічаву кватэру былі прачыненыя. Пахі ішлі адсюль. Не кранаючы званка, я нагою расчыніў дзверы шырэй і ўварваўся ў пярэднюю.

Нічога нельга было пазнаць. На падлозе — смецце, друз, кавалкі тынку, абрыўкі старых шпалераў; няма ні знаёмай вешалкі, ні тумбачкі з тэлефонам. Справа на ўвесь прасценак — фоташпалеры з нейкім крымскім ці каўказскім краявідам: горы, мора, белы парус удалечыні, — і на імгненне краявід гэты так жыва нагадаў мне, што я мог бы мець (ці яшчэ магу?!), каб быў крыху разумнейшы…

Перейти на страницу:

Федоренко Андрей читать все книги автора по порядку

Федоренко Андрей - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки mybrary.info.


Афганская шкатулка отзывы

Отзывы читателей о книге Афганская шкатулка, автор: Федоренко Андрей. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Уважаемые читатели и просто посетители нашей библиотеки! Просим Вас придерживаться определенных правил при комментировании литературных произведений.

  • 1. Просьба отказаться от дискриминационных высказываний. Мы защищаем право наших читателей свободно выражать свою точку зрения. Вместе с тем мы не терпим агрессии. На сайте запрещено оставлять комментарий, который содержит унизительные высказывания или призывы к насилию по отношению к отдельным лицам или группам людей на основании их расы, этнического происхождения, вероисповедания, недееспособности, пола, возраста, статуса ветерана, касты или сексуальной ориентации.
  • 2. Просьба отказаться от оскорблений, угроз и запугиваний.
  • 3. Просьба отказаться от нецензурной лексики.
  • 4. Просьба вести себя максимально корректно как по отношению к авторам, так и по отношению к другим читателям и их комментариям.

Надеемся на Ваше понимание и благоразумие. С уважением, администратор mybrary.info.


Прокомментировать
Подтвердите что вы не робот:*