Mybrary.info
mybrary.info » Книги » Приключения » Прочие приключения » Афганская шкатулка - Федоренко Андрей (читать книги онлайн полностью без регистрации TXT) 📗

Афганская шкатулка - Федоренко Андрей (читать книги онлайн полностью без регистрации TXT) 📗

Тут можно читать бесплатно Афганская шкатулка - Федоренко Андрей (читать книги онлайн полностью без регистрации TXT) 📗. Жанр: Прочие приключения. Так же Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте mybrary.info (MYBRARY) или прочесть краткое содержание, предисловие (аннотацию), описание и ознакомиться с отзывами (комментариями) о произведении.
Перейти на страницу:

Гэта штосьці сярэдняе паміж акунём і яршом, з вялікай прадаўгаватай галавою, якая займае прыблізна адну трэць цела. Драпежная, страшэнна пражорлівая рыба — нават малёк памерам з фільтр ад цыгарэты лёгка заглытвае кручок і дае рады пацягнуць ці прытапіць паплавок. Увогуле, лавіць іх — адна асалода: бяруцца ў любое надвор'е, у любы час, не трэба ні асаблівай снасці, ні падкормкі, ні выбару месца — знай закідвай вуду ці донку і выцягвай. У параўнанні з тым жа акунём, асабліва яршом, якіх намучышся пакуль пачысціш, у ратана амаль няма лускі. Мяса ў іх белае, на смак нагадвае шчупаковае, і юшка атрымліваецца — пальчыкі абліжаш, не кожная «сапраўдная» рыба дакажа.

У Беларусі ратан водзіцца не паўсюль. Асабіста я, напрыклад, да мінулага года нават не чуў, што за ён, і ні разу яго не бачыў. Ажно раз акурат насупраць нашага дома ў мінскім раёне Кунцаўшчына, на пустцы, бралі экскаватарамі зямлю для будоўлі, парабілі ямаў, якія запоўніліся вадой, злучыліся — і ўтварылася, на радасць жыхарам блізкіх дамоў, даволі прыстойная, хоць і неглыбокая, сажалка-копанка. Месца там нізкае, лугавое; вельмі хутка яна зарасла паўз берагі травою, сітняком, аерам. Неўзабаве на ёй пасяліліся некалькі сямеек качак-чыранак, якія хутчэй за ўсё і перанеслі з іншых сажалак рыбіную ікру. Само сабою, дзе вада, ды яшчэ, лічы, у самым горадзе, пад бокам, там абавязкова з'явяцца і людзі з вудкамі — «ціхапамешаныя», як называюць іх тыя, хто не любіць і не разумее рыбнай лоўлі.

З вакон майго дома ўся гэтая сажалка-копанка была відаць як на далоні. Зацікавіўшыся, што ж там такое яны ловяць, пайшоў я неяк паглядзець.

Спыніўся каля дзядзькі — сур'ёзнага, спаважнага, ва ўсёй рыбацкай амуніцыі, зусім не падобнага на «ціхапамешанага», — які акурат здымаў з кручка нешта.

— Што вы злавілі?

— А-а, гібрыды нейкія, — махнуў ён рукою, не гледзячы на мяне, нібы яму было крыху сорамна за свой занятак. — Ратанамі мы іх называем, помесь бульдога з насарогам… — І дадаў, апраўдваючыся: — Я іх так лаўлю, для фіззарадкі. А заўтра на Вячу паеду, ці на Мінскае мора — па сапраўдную рыбу!

А вось і памыліўся дзядзька, і я разам з ім, яго паслухаўшы. Не такі гэты ратан просты, як нам здавалася. Напрыклад, у найноўшым, 1997 года выдання Вялікім Акадэмічным Слоўніку можна прачытаць: «Ратан (галавешка) — рыба атрада акунепадобных, даўжыня да 25 сантыметраў. Водзіцца ў басейне Амура і рэках Прыамур'я, завезены выпадкова ў некаторыя вадаёмы Еўропы, часткі Расіі і Сярэдняй Азіі. Аб'ект спартыўнага рыбалоўства».

Яшчэ больш падрабязна ў Вялікай Савецкай Энцыклапедыі: «Галавешка, бычок, травянка, ратан — прэснаводная рыбка сямейства галавешкавых, даўжыня цела да 20 сантыметраў. Афарбоўка вар'іруецца ад светлай да цёмнай; падчас шлюбнага перыяду амаль чорная (адсюль назва — галавешка). Па баках цела цёмна-бурыя плямы няправільнай формы. Распаўсюджаны ў басейнах Сярэдняга і Ніжняга Амура, у вадаёмах паўночна-заходняга Сахаліна і на паўночным усходзе Карэі; сустракаецца ў вадаёмах пад Масквой і Ленінградам, куды была завезена акварыумістамі-аматарамі; аддае перавагу стаячым вадаёмам, корміцца моладдзю рыб, малюскамі, лічынкамі насякомых. Нерастуе ў траўні-ліпені. Ікру адкладае на тонкія сцяблінкі раслінаў, самец аберагае ікру».

Але нават не ўлічваючы такога багатага і цікавага радаводу гэтай рыбкі, не ўлічваючы, што вунь якая яна падарожніца-чужаземка! — ужо за адно тое, колькі радасці ловы яе прыносяць нам, дарослым, а асабліва дзецям, не вартая яна, вядома, нейкай пагарды, не заслугоўвае, каб яе лічылі «несапраўднай», «непаўнацэннай»…

Наступнай раніцаю і я выправіўся на ратанаў.

Стаяла лета, жнівень-месяц, у мяне быў адпачынак, на балконе пылілася двухкаленная прымітыўная бамбукавая вудка, сажалка, паўтаруся, была на пустцы каля самага дома… Чаму б і не выбрацца на ратанаў?

Нягледзячы на ранні час і будні дзень, чалавек колькі ўжо вудзілі. Сярод іх я пазнаў учарашняга дзядзьку, які замест Вячы і Мінскага мора, дзе «сапраўдная» рыба, ізноў апрануты ва ўсё рыбацкае стаяў на тым жа месцы. На маё прывітанне ён не адказаў чамусьці.

Я пайшоў у самы закуток сажалкі, хоць і ведаў, што там мелка і шансаў злавіць штосьці людскае ў мяне мала; затое далей ад усіх. «Прыкарміў» месца размочаным у вадзе батонам, насадзіў самага тлустага чарвяка, закінуў… Паслаў на мокрую ад расы купіну сітняку брызентавую куртку, прысеў… І так дзіўна на душы зрабілася. Вунь мой мінскі дванаццаціпавярховы дом, відаць мае вокны; вунь, збоку, шаша, па якой носяцца машыны, аўтобусны і тралейбусны прыпынкі. А тут, за якіх дзвесці метраў ад шашы — акраец лесу, вада, птушкі цвіркочуць, конікі — не зусім яшчэ прачнуўшыся — пастрыкваюць, трава пасля ночы пахне павясковаму, па-жнівеньску востра…

Паплавок, да якога прыляпілася абсушыцца сіняя тоненькая страказа, не варушыўся. Дзіўна, але і не хацелася, каб ён раптам заварушыўся, не хацелася, каб штосьці — нават такое жаданае кожным рыбаловам імгненне, як нырок паплаўка — парушылі гэты лены настрой, гэтую ілюзію зліцця з прыродаю. Міжволі паверыш, што час, праведзены з вудаю, не залічваецца жыццё, інакш калі чалавек, скажам, правёў на рыбалцы гадоў пяць, а пражыць яму наканавана семдзесят, дык пражыве ён на пяць гадоў болей.

У дзевяць гадзін раніцы — я акурат зірнуў на гадзіннік, — калі ўжо сонца паднялося даволі высока, калі трава перастала так востра пахнуць і конікі, абагрэўшыся, сваім стракатаннем, здавалася, заглушылі ўсе іншыя гукі, калі я сцягваў з сябе кашулю, каб загараць, — нарэшце клюнула, паплавок марудна, не даючы нырца, паплыў убок. Я схапіўся за вудзільна… карась. Далібог — вось ён трапечацца на беразе ў траве. Крыху меншы за далонь, ладны, тоўсты — «пятак», як называюць такіх рыбакі. Закідваю ізноў — ізноў карась. Мяняю чарвяка, закідваю — яшчэ карась… А дзе ж славутыя ратаны? Хоць усё правільна. Прыгрэла сонца і гультаяватыя карасі выйшлі на мелкае, дзе я і выбраў месца, а тут акурат батон на дне, і проста перад носам апетытны чарвяк варушыцца…

З таго — супрацьлеглага — берага на мяне пазірквалі. На такой маленькай сажалцы не схаваешся, заўсёды высачаць, у каго лепш клюе, кожны за кожным цікуе. Хай — нават прыемна, што я не адзін, а ёсць яшчэ сведкі маёй удачы. Яна ўзнагарода мне за цярпенне.

Закідваю. Паклёўка, падсечка… І вось ён, гэты кароценькі, на долю секунды, міг супраціўлення! Прычым на гэты раз супраціўленне такое, нібы, як у тым дзіцячым вершыку, цягну «карася з парася»… Што такое? Разглядаю злоўленую рыбіну. Шчупачок не шчупачок, акунь не акунь, за ярша — большы… Ратан. Дык вось ты якая, рыба-азіятка!

Каля кусціка травы ў вадзе, у «прыкормленым» батонам месцы, убачыў некалькі чорных спінаў. Усё зразумела — ратаны прыйшлі прагнаць карасёў. Што ж, таксама някепска.

Калі яны ўсе такія, як гэты злоўлены, дык мне проста пашэнціла.

Я закінуў, адвярнуўся на міг, каб пакласці ратана ў мяшэчак да карасёў. Падняў вочы — паплаўка не было. Я шморгнуў вудзільна, чакаючы знаёмай цяжкасці, чакаючы супраціўлення і выцягнуў пустату. Унізе на лёсцы адно сіратліва віселі грузік і падцягнуты да самага яго паплавок. Кручок быў зрэзаны, як брытваю. Магчыма, патрапіўся такі вялікі ратан (заўсёды зрываюцца «самыя большыя»), а лёска была старая. Магчыма, няправільна быў прывязаны кручок (я прывязваю іх «па-піянерску» — чым больш вузельчыкаў, тым лепш). Магчыма (тут ужо аб шкодзе курэння наогул і на рыбалцы ў прыватнасці), ад таго, што ў мяне ў зубах дымі лася цыгарэта, і калі я чапляў чарвяка, дык сагнуўся над лёскаю — вось яна крышачку і падплавілася.

Зрэшты, кожная з гэтых прычынаў суцяшала слаба. Я разумеў, што выбраў харошае месца, бачыў, што клёў толькі-толькі пачынаецца, — і стаяў, таптаўся на беразе, не ведаючы, што рабіць.

Ззаду пачуліся крокі. Учарашні знаёмы дзядзька, убачыўшы, што я больш не закідваю вуду, падбіраўся бліжэй сюды. Ён перш зірнуў на мяшэчак з рыбаю — і твар яго спахмурнеў, тады перавёў вочы на пустую лёску ў маёй руцэ — і наадварот, адразу ж пасвятлеў увесь.

— У вас часам няма запаснога кручка? — наіўна спытаў я — пытаць такое на рыбалцы тое ж самае, напрыклад, што ў лесе нож у грыбніка.

Перейти на страницу:

Федоренко Андрей читать все книги автора по порядку

Федоренко Андрей - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки mybrary.info.


Афганская шкатулка отзывы

Отзывы читателей о книге Афганская шкатулка, автор: Федоренко Андрей. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Уважаемые читатели и просто посетители нашей библиотеки! Просим Вас придерживаться определенных правил при комментировании литературных произведений.

  • 1. Просьба отказаться от дискриминационных высказываний. Мы защищаем право наших читателей свободно выражать свою точку зрения. Вместе с тем мы не терпим агрессии. На сайте запрещено оставлять комментарий, который содержит унизительные высказывания или призывы к насилию по отношению к отдельным лицам или группам людей на основании их расы, этнического происхождения, вероисповедания, недееспособности, пола, возраста, статуса ветерана, касты или сексуальной ориентации.
  • 2. Просьба отказаться от оскорблений, угроз и запугиваний.
  • 3. Просьба отказаться от нецензурной лексики.
  • 4. Просьба вести себя максимально корректно как по отношению к авторам, так и по отношению к другим читателям и их комментариям.

Надеемся на Ваше понимание и благоразумие. С уважением, администратор mybrary.info.


Прокомментировать
Подтвердите что вы не робот:*