Mybrary.info
mybrary.info » Книги » Приключения » Прочие приключения » Афганская шкатулка - Федоренко Андрей (читать книги онлайн полностью без регистрации TXT) 📗

Афганская шкатулка - Федоренко Андрей (читать книги онлайн полностью без регистрации TXT) 📗

Тут можно читать бесплатно Афганская шкатулка - Федоренко Андрей (читать книги онлайн полностью без регистрации TXT) 📗. Жанр: Прочие приключения. Так же Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте mybrary.info (MYBRARY) или прочесть краткое содержание, предисловие (аннотацию), описание и ознакомиться с отзывами (комментариями) о произведении.
Перейти на страницу:

Мінск! Вось што яго выратавала б! Калі думаеш пра Мінск, тады і страх неяк меншае… Вярнуцца, сесці за стол, закапацца ў свае паперы, прытуліцца да жонкі, пазваніць сябрам, гарэлкі, урэшце, выпіць. Расслабіцца, забыцца любым чынам, каб толькі ацалець, каб толькі не было ГЭТАГА.

"Я паеду сёння ўвечары", — падумаў Н. і адчуў дзікую палёгку.

Ён працягнуў перад сабою далонь — ніводзін палец не ўздрыгнуў. Сэрца застукала роўна і спакойна. Моцным рабілася цела, лёгкаю — галава. Здалося, каб да яго былі падключаны датчыкі медыцынскай апаратуры, што кантралявалі б яго фізічны стан хвіліну назад і цяпер, датчыкі, відаць, зашкалілі б. Яны паказалі б, што былі два зусім розныя чалавекі: першы — разваліна на парозе смерці, другі — малады, звычайны, трохі, можа, узбуджана-радасны хлопец.

Н. хацелася павярнуцца і зараз жа, пехам ісці да Мінска.

V

Пад вечар сабраліся чорныя хмары, лінуў дождж. Ён ліў усю дарогу, пакуль Н. з маці, закручаныя ў слюдзяныя накідкі, дабіраліся на станцыю. Н. гаварыў без упынку, смяяўся, жартаваў. Узбуджаны настрой не пакідаў яго, але ўспаміны пра страх жылі і Н., размаўляючы з маці, у думках не пераставаў аналізаваць ранішні прыступ. Карцела да канца разабрацца, разгадаць зброю ворага, каб потым не падпускаць яго да сябе.

"Можа, у мяне проста павышаны ці паніжаны ціск, перад такім зімовым дажджом? Адсюль і пальцы пачынаюць трымцець, і галава наліваецца свінцом… А я "прышпільваю" Фрэйда ды стомленасць мозга…"

Цягніка доўга не чакалі.

І вось цёплае, сухое, светлае купэ. Дождж у акно. А тут так утульна. Адзін. Паспаць бы… Не, тузанулі дзверы. Малады, высокі, п'яны, з кіёчкам. "Выпі са мною". — "Дзякую, не хачу". — "А я вып'ю! Заслужанае! Ты служыў?!" Ага, вось яно — вядома, «афганец». Зараз пачнецца: кішлакі, душманы, засады… Не, новая мода — "чачэнец".

"Рота, целая рота легла под Моздоком!", і п'яныя слёзы і ўсхліпванні.

Адзіны ратунак — сядзець і ківаць моўчкі, пакуль не зойдзе новы пасажыр і «чачэнец» на яго не пераключыцца. Прыпынак, пасажыры — маладая маці з маленькай дачкою. Гуд бай, «чачэнец», пераключайся. І прабачце, жанчына. Я вам не зайздрошчу. Падсядае: "Как это вы одна, без мужа? А я в Чечне роту в бой водил…" Не адказвай, дурнічка. Адказала, усміхнулася. Прапала… "Мужу нельзя таких жен одних отпускать… Вот у нас в Чечне тоже был случай…»

Другі прыпынак. Не, так жа не бывае!.. Знаёмы плашч белы, вочы шэрыя, знаёмая сумка… І дзяўчына яго пазнала; здзіўлена, нават радасна: "Привет!"

Усё, «чачэнцу» ні ў якім разе яе не аддаваць… Сядае побач.

"Так, зараз я табе зноў купляю пасцель і зноў аддаю сваю ніжнюю лаўку".

"Праўда?"

"І так будзе кожны раз. Мы цяпер заўсёды з Мінска і ў Мінск будзем ездзіць у адным купэ". Засмяялася.

"Чачэнец" нагаварыўся, упаў на рукі на столік, заснуў. Потым прачнуўся, залез у адзенні на верхнюю паліцу і адразу ж захроп. Жанчына ўкладала дачку спаць. Святло прытушылі і ў паўзмроку свяціліся добрыя шэрыя вочы.

"Як цябе завуць?"

"Наташа". "Сур'ёзна?"

"А што, такое рэдкае імя?"

"Ты не першакурсніца "ін'язу?"

"Не, першакурсніца медінстытута".

"Проста я якраз пішу п'есу, там галоўная гераіня — першакурсніца Наташа".

Яна не зразумела, аж прыадкрыла роцік. Н. паўтарыў па-руску.

"А чаму вы пішаце… гэтую… п'есу?"

Н., упершыню за ўсё жыццё, сказаў незнаёмаму чалавеку, што ён — пісьменнік. А што гэта такое? Ну, проста, друкуецца ў часопісах і піша кніжкі.

Яна памаўчала з ветлівасці. Ён пачаў асцярожна распытваць і хутка зразумеў, што яна не ведае нічагуткі: ні таго, што людзі могуць гаварыць па-беларуску, ні таго, што нехта нешта піша, а хтосьці чытае; яна не ведала ніводнай назвы беларускага часопіса.

"Чым вы там займаецеся, у сваім інстытуце?"

"Зубрым… А пра што вы пішаце?"

"А чаму ты завеш мяне на вы? Колькі мне гадоў, як ты думаеш?"

"Павярніцеся да святла…»

Доўга, уважліва разглядала, ўрэшце сказала ўпэўнена: "Дваццаць пяць".

"Трыццаць адзін, — з гонарам адказаў Н., прыгадаўшы выказванні мінскіх літаратараў (гл. пачатак аповесці). — Чацвёрты дзесятак!"

"Ніколі не дасі. Тады тым больш трэба на вы, — і адразу ж: — Дык пра што ты пішаш?"

"Не, я пра сваё не ўмею. Я чужое люблю расказваць. Вось, паслухай, якую навелу напісаў мой сябра…»

Сюжэт навелы быў такі: галоўны герой, студэнт, блізарукі, падчас сяброўскай выпіўкі знянацку разбівае свае акуляры. Яго знаёмяць з дзяўчынаю. Яна бачыцца яму, бы ў тумане, уся размытая, але ў яе цудоўны голас. Дзякуючы голасу, уяўленне малюе гэтаму студэнту яе як дзяўчыну незвычайнай прыгажосці. Ён праводзіць яе дамоў, закаханы, шчаслівы. І на другі дзень ідзе на спатканне з ёю, — у акулярах, вядома. І вось ён бачыць перад сабою звычайнае, шэрае, невыразнае дзяўчо. Толькі голас яе — той самы, начны, мілагучны — не дае яму адразу павярнуцца і ўцячы. Дзяўчына між тым усё разумее. Ёй сорамна. Яна яшчэ больш сцінаецца. І тады хлопец — які цудоўны, нечаканы паварот! — нібыта выпадкова зноў разбівае свае акуляры, і ўсё вяртаецца: зноў каханне, зноў дзяўчына ператвараецца ў фею.

Н. расказваў з інтанацыяй, падрабязнасцямі, жэстыкулюючы і робячы паўзы ў патрэбных месцах, стараючыся не прапусціць драбнюткіх дэталяў, дадаючы сёе-тое (па праву пісьменніка) і ад сябе.

Яна была ўражаная: "Трэба ж!.. Няўжо цяпер такое пішуць?"

VI

Пастуквалі колы. Час ад часу за акном праплывалі асветленыя пероны невялікіх станцый, на якіх цягнік не спыняўся, — тады і ў купэ святлела. А потым — зноў ноч і перастук колаў.

"Пра што ты думаеш? — спытала дзяўчына. — Мне здаецца, ты гаворыш і думаеш пра штосьці сваё".

"Звычка такая… Прафесійная!" (Чорт бы яе, гэтую звычку, пабраў.) "Дык пра што?" "Табе цікава будзе?"

"Цікава".

"Я гавару з табою, а сам мару. Мне хочацца "білецік на другі сеанс". Каб зноў апынуцца ў дзяцінстве, пайсці зноў у школу, тады твае гады зноў перажыць, студэнцкія… Усё-ўсё па-нову, разумееш? Колькі памылак можна было б пазбегнуць!"

Яна не зразумела. Ён сказаў: "Кладзіся спаць, Наташа", — і пайшоў курыць у тамбур.

Вярнуўся — яна ляжала, прыкрытая коўдраю, і не спала.

"Пасядзі са мною", — сказала яна раптам.

Ён прысеў, паправіў ссунутую коўдру, падаткнуў ёй пад ногі.

"Мне так пашэнціла, што я з табою еду", — прашаптала яна.

"З-за таго, што купіў табе пасцель?"

"Раскажы яшчэ што-небудзь", — папрасіла яна, не адказаўшы.

"Ну, слухай. Бог стварыў Зямлю. І ўсё жывое на ёй. І гэтае жывое жыло і развівалася, а потым памірала, мільёны гадоў. Нараджаліся і паміралі розныя мудрацы, розныя рэлігіі, розныя грамадскія лады, вяліся войны, адбываліся рэвалюцыі, ірваліся атамныя бомбы… і ўсё гэта рабілася дзеля таго, каб у канцы дваццатага стагоддзя два чалавекі сустрэліся ў адным купэ цягніка. Смешна, праўда? Вось вынік усяго развіцця чалавецтва — каб мы з табою сустрэліся! А раніцаю развіталіся назаўсёды".

"Не, — хутка сказала яна. — Ты пакажаш мне Мінск".

"Што менавіта ў Мінску?"

"Усё. Я амаль нічога там не ведаю. Не ведаю нават, дзе цырк, не была ў ім ні разу, не ведаю, дзе плошча Перамогі…»

"Ты не перастаеш мяне здзіўляць. Ты ж нармальная сімпатычная дзяўчына — табе няма каму паказваць Мінск? Як жа ты жывеш, чым?"

"Колькі я там жыву — менш чым паўгода. Інтэрнат не даюць, гаспадыня кватэры сварыцца, каб не гуляла позна. Лекцыі, семінары, а ўвечары зноў вучу і тэлевізар гляджу. Ведаеш, як цяжка ў медыцынскім?"

Перейти на страницу:

Федоренко Андрей читать все книги автора по порядку

Федоренко Андрей - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки mybrary.info.


Афганская шкатулка отзывы

Отзывы читателей о книге Афганская шкатулка, автор: Федоренко Андрей. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Уважаемые читатели и просто посетители нашей библиотеки! Просим Вас придерживаться определенных правил при комментировании литературных произведений.

  • 1. Просьба отказаться от дискриминационных высказываний. Мы защищаем право наших читателей свободно выражать свою точку зрения. Вместе с тем мы не терпим агрессии. На сайте запрещено оставлять комментарий, который содержит унизительные высказывания или призывы к насилию по отношению к отдельным лицам или группам людей на основании их расы, этнического происхождения, вероисповедания, недееспособности, пола, возраста, статуса ветерана, касты или сексуальной ориентации.
  • 2. Просьба отказаться от оскорблений, угроз и запугиваний.
  • 3. Просьба отказаться от нецензурной лексики.
  • 4. Просьба вести себя максимально корректно как по отношению к авторам, так и по отношению к другим читателям и их комментариям.

Надеемся на Ваше понимание и благоразумие. С уважением, администратор mybrary.info.


Прокомментировать
Подтвердите что вы не робот:*