Mybrary.info
mybrary.info » Книги » Проза » Историческая проза » Хрыстос прызямліўся ў Гародні - Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч (книги регистрация онлайн бесплатно .txt) 📗

Хрыстос прызямліўся ў Гародні - Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч (книги регистрация онлайн бесплатно .txt) 📗

Тут можно читать бесплатно Хрыстос прызямліўся ў Гародні - Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч (книги регистрация онлайн бесплатно .txt) 📗. Жанр: Историческая проза. Так же Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте mybrary.info (MYBRARY) или прочесть краткое содержание, предисловие (аннотацию), описание и ознакомиться с отзывами (комментариями) о произведении.
Назад 1 ... 107 108 109 110 111 Вперед
Перейти на страницу:

…У той дзень, падрыхтаваўшы ўсё да пасеву, сядзелі яны ўсе разам каля могілак. Дах капліцы трохі прасеў, пахілены драўляны купалок нібы кланяўся рачулцы пад гарой, спакойным безыменным магілам, празрыстаму асенняму паветру і далёкім дрэвам, што палалі на ўзгорках.

Гэта было добрае, сапраўднае жыццё! І таму, што хутка яны павінны былі пакінуць тут трох людзей і, магчыма, ніколі больш не ўбачыць іх, у сэрцах гарэла сумная любоў да іх, да ўсіх сяброў, што сядзелі тут, да ўсіх на свеце добрых людзей.

Хрыстос ціскаў у далоні камяк зямлі:

— Яны праўдзіва рабілі, калі адыходзілі. Сеяць сапраўды даўно трэба.

Кучаравілася вакол капліцы сонечная шыпшына, расшытая лакіраванымі аранжавымі і чырвонымі ягадамі. Сонца прайшло зеніт і пачынала добра хіліцца да захаду.

— Гэх, — уздыхнуў Фама, — вось папрацуем добра, сядзем уначы вячэраць. Пад яблынькай, пад зорамі… Тут бы самы смак выпіць… І карчма недалёка… Выпіць ды яблычкам, проста з галіны, закусіць.

— Бач, ласунчык, — сказаў Хрыстос. — Бач, малімончык. Цукар губа чуе. А вось я вас спытаю, пакуль грошы не выкапаем, на якія такія даходы вы, высакародны лыцар, выпіваць будзеце? Як адзін сябар казаў: «У гарэлку ўткнуўшы лыч, задрамаў Фама-шляхціч».

— Сам ведаю, — сумна сказаў Фама. — А добра было б — задрамаць не задрамаць, а хаця б лыч уткнуць.

— Ну, — сказаў Іуда, — то ў чым, я пытаюся, цяжкасць?

— Грошы, — сказаў Хрыстос. — Не разумееш?

— Вуй, дурныя галовы, — сказаў Іуда. — І не ведаюць нічога! А трыццаць срэбнікаў, што я ў Мацея адабраў?

— Няўжо адабраў? — ахнуў Вястун.

— А нягож, — сказаў Іуда. — Тады, як вы мяне з чаўна вынімалі. Памятаеце, адстаў я?

Вус і Кляонік з Маркам зарагаталі ўтрапёна. Смяяліся, стоячы ўбаку і абняўшыся, Фаўстына з Анеяй.

— І, па-мойму, няма чаго нам думаць. І, па-мойму, Хрыстос, нам з табою зараз самая справа іх разам прапіць.

— А я? — спытаў Фама.

— Ну і табе трохі дамо, — сказаў Іуда. — Усім трохі дамо. Хіба я кажу, што мы не дамо?

Хрыстос, рагочучы, узяў дзве амаль паўвядзёрныя біклагі і аплеценую лазой суляю. Падаў іх Іуду:

— Тады лупі. — Ён зірнуў на сонца. — Яшчэ паспееш. Гэта сапраўды самы нечаканы канец гісторыі: прапіць разам трыццаць срэбнікаў.

Падхапіўшы біклагі і бутлю, цыбаты Іуда, як жораў, лупянуў па ворыве.

…Вус надзеў на шыю Юрасю сявеньку.

— Ідзі першы, — сказаў ён.

Хрыстос, смеючыся, праводзіў Іуду вачыма. Пасля пераступіў цераз паваленае страхлелае распяцце і стаў на мяжы ворыва.

Прыладзіўся, пайшоў, працуючы адной рукой. Раўнамерна, са свістам, у такт крокам правай нагі, разляталася насенне. І Вус падумаў, што на тым месцы, дзе так працуюць, абавязкова ўзыдзе раўнюткая, сіне-зялёная, а з самага пачатку чырванаватая, рунь.

Хрыстос азірнуўся. За ім ішлі, паловай жураўлінага ключа, астатнія. Фама сеяў дзвюма рукамі і высалапіў Хрысту язык: «Ведай шляхту!»

І тады Хрыстос прымерыўся і таксама пачаў працаваць дзвюма. Шырока, роўна клалася ў раллю зерне.

Іуда ўжо знік. Неапалімыя купіны дрэў стаялі на ўзгорках. Сумавала вакол капліцы шыпшына. А сейбіты падымаліся на вяршыню круглага пагорка, як на вяршыню зямнога шара. І першым ішоў насустрач нізкаму сонцу Хрыстос, мерна размахваючы рукамі. І, гатовае да новага жыцця, падала зерне ў цёплую, мяккую зямлю.

Выйшаў сейбіт сеяць на нівы свая.

7 красавіка 1965 г. — 29 красавіка 1966 г.

Чалябінск (Шагол) — Рагачоў

Назад 1 ... 107 108 109 110 111 Вперед
Перейти на страницу:

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч читать все книги автора по порядку

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки mybrary.info.


Хрыстос прызямліўся ў Гародні отзывы

Отзывы читателей о книге Хрыстос прызямліўся ў Гародні, автор: Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Уважаемые читатели и просто посетители нашей библиотеки! Просим Вас придерживаться определенных правил при комментировании литературных произведений.

  • 1. Просьба отказаться от дискриминационных высказываний. Мы защищаем право наших читателей свободно выражать свою точку зрения. Вместе с тем мы не терпим агрессии. На сайте запрещено оставлять комментарий, который содержит унизительные высказывания или призывы к насилию по отношению к отдельным лицам или группам людей на основании их расы, этнического происхождения, вероисповедания, недееспособности, пола, возраста, статуса ветерана, касты или сексуальной ориентации.
  • 2. Просьба отказаться от оскорблений, угроз и запугиваний.
  • 3. Просьба отказаться от нецензурной лексики.
  • 4. Просьба вести себя максимально корректно как по отношению к авторам, так и по отношению к другим читателям и их комментариям.

Надеемся на Ваше понимание и благоразумие. С уважением, администратор mybrary.info.


Прокомментировать
Подтвердите что вы не робот:*