Mybrary.info
mybrary.info » Книги » Приключения » Прочие приключения » Афганская шкатулка - Федоренко Андрей (читать книги онлайн полностью без регистрации TXT) 📗

Афганская шкатулка - Федоренко Андрей (читать книги онлайн полностью без регистрации TXT) 📗

Тут можно читать бесплатно Афганская шкатулка - Федоренко Андрей (читать книги онлайн полностью без регистрации TXT) 📗. Жанр: Прочие приключения. Так же Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте mybrary.info (MYBRARY) или прочесть краткое содержание, предисловие (аннотацию), описание и ознакомиться с отзывами (комментариями) о произведении.
Перейти на страницу:

Заяц ляжаў, крыху не дабраўшыся да вяршыны. Цяжкі пад'ём і рана знясілілі яго. Ён быў нежывы. У шкляных вачах адбіваліся заснежаныя хвоі, пад якімі ніколі больш не гуляць касому.

Крушынскаму, аднак, было не да рамантыкі і не да шкадавання. Дзелавіта ён схапіў беляка за заднія лапы, узважыў, затым анучкаю абцёр ад крыві і схаваў у рукзак.

Што значыць радасць здабытчыка! Зусім інакшай была дарога назад. Ноша ў заплечніку не цягнула, а наадварот, толькі надавала сілы. І ўжо не баяўся, як учора, Крушынскі заблудзіцца, хоць надвор'е было рыхтык учарашняму. Мяла завея, пачынаў заводзіць сваю пагрозлівую песню лес. Крушынскі апусціў вушы ў шапцы. Снег мітусіўся паміж дрэў, ім забівала вочы, ён ляпіўся да каўняра бушлата і барады. Трэба было прыбаўляць ходу, бо калі пачнецца ўчарашняя замець.

Раптам, сярод свісту завірухі і стогну дрэў, Крушынскаму пачуліся дзіўныя гукі. Ён не адразу зразумеў, што гэта голас ягонага Барса. Прычым цяўкае, як сапраўдны паляўнічы сабака, што высачыў звера! Крушынскі паспяшаўся туды. Рука механічна сашморгнула з пляча стрэльбу.

Барс, прыпадаючы да снегу грудзьмі, цяўкаў настойліва і жаласна. Перад ім быў пагорачак велічынёй з мурашнік. Спачатку Крушынскі так і падумаў — гаўкае, дурны сабака, на мурашнік! Усё ж падыйшоў бліжэй. Нагнуўся. і ўскрыкнуў.

— Што такое?!

У самаробным логаве, скурчаны, увесь засыпаны снегам ляжаў чалавек. Крушынскі разгублена азірнуўся. Вакол быў глухі лес. На міг слізганула думка — завярнуцца і ўцячы. Не ўблытвацца ні ўва што! Мала яму прыгод было на вяку! А рукі тым часам не слухаліся гэтых подленькіх довадаў мозга, а ўжо рабілі сваю работу. Ён скінуў лыжы, сцягнуў рукавіцы і хуценька абчысціў з чалавека снег. Затым прыпадняў яго.

Чалавек застагнаў. Божа мой, жывы! Ён быў жывы. Відаць, зусім нядаўна залёг тут, да таго ж знізу падаслаў хваёвых лапак, ды і апрануты быў у кажушок, а паверх шапкі абвязаны нейкім лахманом ці хусткаю. Ён быў на дзіва лёгкі і Крушынскі зразумеў, што гэта не дарослы, а падлетак, гадоў трынаццаці-чатырнаццаці.

— Уставай, малы! — патармусіў яго Крушынскі.

Аніякай рэакцыі. Трэба было хутчэй штосьці рабіць. Крушынскі прысеў, узваліў хлопчыка на спіну — рукі слаба ашчаперылі яго за шыю. Падняўся. Не такі хлопчык і цяжкі… Ззаду яго будзе падтрымліваць рукзак.

Крушынскі сціснуў зубы, на міг заплюшчыўся і падалося яму, што не лес гэта шуміць, а вухае мінамёт і трашчаць аўтаматныя чэргі, і што не снегам і хвоямі пахне, а порахам і крывёю.

Раздзел VI

У леснічоўцы. — Лекаванне. — Сюрпрыз. — Неспакойная ноч. — Выправа ў горад.

Доўгай была Крушынскаму гэтая дарога да свайго жытла. А завея ўсё гуляла! Толькі лес, ды снег, ды ледзь не да зямлі прыгнутая постаць чалавека, які з жывой ношай за плячыма прабіраецца некуды праз завіруху.

Калі нарэшце паказалася леснічоўка, Крушынскі быў да таго змораны, што нават не адчуў радасці.

У цёмнай, выстуджанай за дзень хатцы ён зваліў сваю паклажу на тапчан. Сам апусціўся побач на халодную падлогу. Ён быў увесь мокры ад поту. Дрыжэлі намучаныя рукі і ногі. Прыхінуцца б вось так галавою да тапчана і заснуць. Хоць не надоўга — на паўгадзінкі… Нават не распранаючыся, седзячы.

— Устаць! — уголас скамандаваў сам сабе. Падхапіўся.

Намацаў пад столлю газавую лямпу (ні электрычнасці, ні радыё ў леснічоўцы не было), зняў з крука, паставіў на табурэтку, бліжэй да тапчана. Запаліў. Схіліўся над хлопчыкам. Той быў у непрытомнасці, але дыхаў даволі роўна.

Цяпер за справу. Перш за ўсё распаліць грубку, добра, што дровы прынесены загадзя. Неўзабаве пацягнула з грубкі дымам, смалістым, едкім і прыемным адначасова, потым затрашчалі, ўхапляючыся агнём, сухія дровы. Яшчэ больш асветлілася хатка. Былі ў ёй, акрамя тапчана, стол, дзве табурэткі ды шафа — усё нязграбнае, самаробнае, з сасновых дошак.

Крушынскі прысеў перад грубкай на карачкі, ліхаманкава прадумваючы далейшую чарговасць дзеянняў. Як часта бывае, у самы адказны момант лезла яму ў галаву што заўгодна, акрамя галоўнага — што робіцца пры абмаражэннях?!

Канечне, спачатку агледзець чалавека. Потым, здаецца, расцерці. Чым? Як на зло, няма ні спірту, ні гарэлкі, ні настойкі! Нічога. Снегу затое поўна. Чыгун дастаць… Таз ацынкаваны. Таз вываліўся з рук і загрымеў на ўсю хатку. Крушынскі наступіў на яго нагою і спалохана азірнуўся на тапчан. Потым зазлаваў на сябе — чалавек жа не спіць, а ў непрытомнасці, яго ратаваць хутчэй трэба, а не спакой берагчы!

Прабіў паленам лёд у вядры, што стаяла каля парога, напоўніў вялікі чыгун. У грубку яго. Сам схапіў парожняе вядро, і на двор. Вецер ледзь не вырваў ў яго з рук дзверы. Завіруха так і мерылася ўварвацца ўсярэдзіну жытла і напракудзіць там. Стараючыся выбіраць снег мякчэйшы, без крупінак, без ільдзінак, Крушынскі нагроб яго поўнае вядро, яшчэ і ўтрамбаваў. Барс увесь час лез пад рукі, раздражняючы. Ізноў барацьба з дзвярыма. Сабака-такі заскочыў у хатку, куляю прашмыгнуў у цёмны куток за грубкаю і затаіўся там.

Усё было гатова. Цяпер можна прыступаць да лекавання. Крушынскі высыпаў снег у таз. Ну, і з чаго пачынаць? З ног, рук — ці з твару?.. Але твар не падобна каб быў абмарожаны. Шчокі ружовыя, і не больш.

Крушынскі, асцярожна падсунуўшы пад хлопчыка рукі, паклаў яго ўпоперак тапчана. Паспрабаваў расшморгнуць маланкі на боціках — не паддаліся, замерзлыя былі, да таго ж старыя, паламаныя.

Тады ён, ціха лаючыся, проста павырываў іх «з мясам», зняў боты, сцягнуў шкарпэткі. Ногі ў хлопчыка былі халодныя, як снег, але не белыя, як бывае пры абмарожаннях, а звычайныя, бледна-ружовыя. Падобна, ён быў проста моцна знясілены, а абмарозіцца не паспеў.

Усё адно расціраць трэба! Толькі не твар. Твар пажадана змазаць салам — на ўсялякі выпадак, каб перастрахавацца. Сала ёсць, праўда, салёнае, але гэта лепш, чым не было б ніякага… Далей што? Успомніў — ні ў якім разе нельга абмарожанага чалавека да цяпла! Зойдзецца «ў шпар», тады ад свербу можна проста загінуць.

Галава думала, ўспамінала, а рукі рабілі.

Крушынскі расшпіліў гузікі кажушка. Пад ім аказаўся світэр, а пад світэрам яшчэ і джэмпер — як след укручаны быў чалавек. Штаны спартыўныя, тоўстыя, байкавыя. Ён намацаў гумку на поясе, сцягнуў іх, шпурлянуў у кут; туды ж адправілася і ўсё астатняе.

Разматаў хустку — у кут яе! Матузкі чорнай злямчанай трусавай шапкі завязаны былі вузлом пад самай барадой. Каб доўга з імі не валэндацца, выцягнуў з кішэні паляўнічы нож і перарэзаў іх; зняў шапку — у кут. Падцягнуў яшчэ бліжэй да тапчана табурэт з лямпаю. Трапяткое святло падала хлопчыку на твар.

Толькі цяпер Крушынскі змог як след разгледзець свайго ўратаванца. Хлопчык быў коратка, амаль пад нуль падстрыжаны. Ад гэтага вушы і рот здаваліся ў яго завялікімі, затое нос быў маленькі і кірпаты. Доўгія пушыстыя вейкі. Поўныя вусны, паўраскрытыя ад дыхання. Белая палоска зубоў.

І чым пільней углядаўся Крушынскі, тым больш нядобрае нейкае прадчуванне ахоплівала яго. Незвычайны быў гэты твар, нейкі аж задужа прыгожы — нежывой, гіпсавай прыгажосцю. Ці гэта непрытомнасць рабіла яго такім? Паміма волі Крушынскі перавёў вочы ўніз.

Кашулю на грудзях адтапырвалі недвухсэнсоўныя бугаркі.

Усё яшчэ не верачы сваёй здагадцы, ён пацягнуўся рукой да кашулі, каб задраць яе. У гэты момант хлопчык расплюшчыў вочы.

Гук аплявухі аглушыў Крушынскага. Адно, што паспеў ён падумаць, адскочыўшы ад тапчана і паціраючы шчаку — адкуль сілы ўзяліся?!

— Ты… што?! — ускрыкнуў ён. — Ты… дзяўчынка?!

У адказ яму толькі Барс загырчэў са свайго кутка.

Хлопчык… ды не, у тым і справа, што не хлопчык — дзяўчынка падхапілася і села на тапчане. Падабрала пад сябе ногі, стараючыся схаваць іх пад кашулю. З Крушынскага яна не спускала насцярожаных, цёмна-вішнёвых сваіх вачэй. Той таксама стаяў і не варушыўся. Выгляд у яго быў разгублены.

— Гэтага толькі не хапала!..

Потым, стараючыся гаварыць лагодна, каб не напалохаць яе, сказаў:

Перейти на страницу:

Федоренко Андрей читать все книги автора по порядку

Федоренко Андрей - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки mybrary.info.


Афганская шкатулка отзывы

Отзывы читателей о книге Афганская шкатулка, автор: Федоренко Андрей. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Уважаемые читатели и просто посетители нашей библиотеки! Просим Вас придерживаться определенных правил при комментировании литературных произведений.

  • 1. Просьба отказаться от дискриминационных высказываний. Мы защищаем право наших читателей свободно выражать свою точку зрения. Вместе с тем мы не терпим агрессии. На сайте запрещено оставлять комментарий, который содержит унизительные высказывания или призывы к насилию по отношению к отдельным лицам или группам людей на основании их расы, этнического происхождения, вероисповедания, недееспособности, пола, возраста, статуса ветерана, касты или сексуальной ориентации.
  • 2. Просьба отказаться от оскорблений, угроз и запугиваний.
  • 3. Просьба отказаться от нецензурной лексики.
  • 4. Просьба вести себя максимально корректно как по отношению к авторам, так и по отношению к другим читателям и их комментариям.

Надеемся на Ваше понимание и благоразумие. С уважением, администратор mybrary.info.


Прокомментировать
Подтвердите что вы не робот:*