Mybrary.info
mybrary.info » Книги » Фантастика и фэнтези » Фэнтези » Хобіт, або вандроўка туды і назад - Толкин Джон Рональд Руэл (библиотека книг txt) 📗

Хобіт, або вандроўка туды і назад - Толкин Джон Рональд Руэл (библиотека книг txt) 📗

Тут можно читать бесплатно Хобіт, або вандроўка туды і назад - Толкин Джон Рональд Руэл (библиотека книг txt) 📗. Жанр: Фэнтези. Так же Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте mybrary.info (MYBRARY) или прочесть краткое содержание, предисловие (аннотацию), описание и ознакомиться с отзывами (комментариями) о произведении.
Перейти на страницу:

У залі цяпер было зусім цёмна. Беарн пляснуў у далоні, і ўвайшлі чатыры цудоўныя белыя поні ды некалькі вялікіх даў-гацелых шэрых сабак. Беарн казаў ім нешта на дзівоснай мове

— быццам жывёльныя гукі, ператвораныя ў гутарку. Жывёлы выйшлі і хутка вярнуліся з паходнямі ў пашчах, якія запалілі ад агменю ды паторкалі невысока ў лункі на калонах вакол агменю. Сабакі маглі ўставаць на заднія лапы і несці розныя рэчы ў пярэдніх. Яны хутка прынеслі ад сценаў козлы й стальніцы ды зладзілі каля вогнішча стол.

Потым пачулася бе-е-бе-е-бе, і ў залу крочылі снежна-белыя авечкі пад кіраўніцтвам чорнага як вугаль барана. Адна авечка несла белы абрус, які ўпрыгожвалі вышытыя па краях фігуркі жывёлаў, астатнія на шырокіх спінах цягнулі падносы з талеркамі, місамі, нажамі ды драўлянымі лыжкамі, якія сабакі спрытна расклалі па стале. Стол быў вельмі нізкі, нават для Більба добра падыходзіў, каб сесці і адчуць сябе ўтульна. Да стала поні падпіхнулі дзве доўгія шырокія лавы з тоўстымі кароткімі нагамі — для Гэндальфа і Торына, а з дальняга краю паставілі вялікае чорнае Беарнава крэсла, гэткае ж нізкае (калі Беарн сядзеў на ім, ногі выцягваліся далёка пад стол). Вось і ўсе прылады для сядзення, якія ён меў у залі. I нізкія такія яны былі, відавочна, каб палегчыць працу дзіўным жывёлам, якія Беарну слугавалі. А як жа астатнія? На іх не забыліся. Некалькі поні прыбеглі у залю, а перад імі каціліся падобныя да барабанаў паленцы, адшліфаваныя ды паліраваныя, дастаткова нізкія нават для Більба. Таму неўзабаве ўсе сядзелі за сталом — такога зборышча заля не бачыла доўгія гады.

А потым адбылася вячэра, ці, магчыма, абед, якога не было з таго часу, як яны скончылі гасцяваць у Апошнім Прытулку на Захадзе ды сказалі «да пабачэння» Элранду. Асвятляла сталаваньне хісткае полымя агменю і паходняў, ды на стале стаялі дзве доўгія чырвоныя васковыя свечкі. I ўвесь час за ежай Беарн густым раскацістым голасам распавядаў гісторыі пра дзікія землі з гэтага боку гор, і асабліва пра цёмны і небяспечны лес, што пачынаўся за дзень язды адсюль, распасціраўся далёка на Поўнач і Поўдзень і загароджваў шлях да Усходу, — пра жудаснае Ліхалессе.

Гномы слухалі ды трэслі бародамі, бо ведалі: хутка ім давядзецца заехаць у Ліхалессе, і, напэўна, пасля гор гэта будзе найгоршай недарэчнасцю і цяжкасцю, пакуль не дабяруцца да цмокавых кватэраў. Калі абед скончыўся, гномы пачалі размаўляць пра сваё, але Беарн, здаецца, асалавеў і амаль што не слухаў. Бо гномы распавядалі больш за ўсё пра золата са срэбрам ды каштоўныя камяні і пра кавальскае майстэрства; а Беарн, відавочна, тым зусім не цікавіўся: у залі не было ні залатых, ні срэбных рэчаў, і ўвогуле амаль нічога металічнага, апрача нажа.

Яны заседзеліся за сталом з куфлямі, паўнюткімі мядовай бражкі. На двары зрабілася цёмна. Паходні загасілі, у агмень падклалі свежае паленне, а гномы ўсё сядзелі, зменлівыя языкі полымя асвятлялі іх, наўкола ўзвышаліся вялізныя калоны, а верхавіны іх знікалі ў цемры — быццам дрэвы ў лесе. Ці чараўніцтва якое, ці толькі так падавалася, але Більба насамрэч чуў шапаценне ветру ў лістоце недзе ў бэльках столі і сычынае гуканне. Хутка ён пачаў дзяўбці носам, і галасы сталі пра-вальвацца ў цемру, але тут яго раптам пабудзші.

Вялізныя дзверы зарыпелі і грукнулі. Беарн зшк. Гномы сядзелі на падлозе вакол агнішча, скрыжаваўшы ноп, І спявалі. Яны спявалі доўга, вельмі доўга. I вось пра што (зразумела, вершаў было значна болын):

Вецер з лугоў траву калыхне,
Але ні галінкі ў лясах не кране,
Дзе нават удзень залягае цень,
I змрок жыве ў векавечным сне.
Вецер шалёны з горных снягоў
Быццам прыбой уздымаўся і роў,
I лісце пакрыла — старанна, рупліва —
Паранены лес і лясных жыхароў.
Вецер Заходні ляцеў на Усход
Пакінуўшы дрэваў маўклівы сход,
Над багнаю ён тугу і праклён
Нёс, і стагнаў, і ламаў чарот.
Падрапаў траву і верас прыгнуў,
Азёры скаваў, ільдом апрануў,
Хмары панёс па схіле нябёс
Гнаў іх і драў, і холадам дзьмуў.
Па-над Самотнай Гарою ляцеў,
У голым каменні свішчэў, шапацеў,
А цмокаў дым над вогнішчам злым
Чорнай смугой у паветры вісеў.
Нарэшце стаміўся. У чорны прастор,
Што ў свет углядаецца зрэнкамі зор
Ён адляцеў. I зазіхацеў
Месяца серп над вяршынямі гор.

Ад такіх спеваў Більба зноў пачаў дзяўбці носам. Раптам узняўся Гэндальф.

— Час класціся спаць, — сказаў ён. — Нам, зразумела, не Беарну. У гэтай залі мы можам адчуваць сябе ў бяспецы, але ж не забывайце, пра што Беарн папярэдзіў нас перад тым, як сысці: пакуль сонца не ўзыдзе, з дому ані нагой. А тое і костак можаце не сабраць.

Більба знайшоў, што ложкі ўжо падрыхтаваныя і чакаюць іх на нечым падобным да невысокай платформы паміж калонамі і вонкавай сцяной. Для хобіта ляжаў маленькі саламяны матрац ды паўсцяныя коўдры. Хобіт закруціўся ў іх з вялікаю ахвотай, дарма што лета на двары. Агонь ледзь гарэў, і хобіт праваліўся ў сон. Але ўначы ён прачнуўся: ад агню засталося толькі чырванаватае вуголле, гномы і Гэндальф, мяркуючы па дыханні, моцна спалі, а праз дзірку-дымаход у даху ў залю трапляла месяцовае святло і ляжала на падлозе бялюткай плямай.

Звонку данёсся рык і драпежны гук — быццам нешта вялікае ды моцнае драпала й скубло кіпцюрамі дзверы. Більба, здрыгануўшыся, падумаў, што б гэта магло быць: можа, сам Беарн у мядзведжым футры, і ці не намагаецца ён зайсці сюды як мядзведзь ды зжэрці іх усіх. Хобіт нырнуў пад коўдры з галавой — і зноў праваліўся ў сон, нягледзячы на свае страхі.

Прачнуўся ён зноў, калі сонца было ўжо высока. Адзін з гномаў спатыкнуўся аб яго, не заўважыўшы ў цяньку ад калоны, ды саштурхнуў з платформы, быццам мех са смеццем. Гном той быў Бафур. Ён яшчэ і пабурчэў, калі Більба расплюшчыў вочы.

— Уставай, лайдак, — сказаў ён. — А тое на тваю долю і сняданку не застанецца.

Більба аж падскочыў. «Сняданак! — завішчэў ён. — Дзе сняданак?»

— Большай часткай у нашых страўніках, — адказалі іншыя гномы, якія бадзяліся туды-сюды па залі. — А што засталося, тое вонкі, на верандзе. Мы шукалі Беарна з самага ўсходу сонца, але ж яго няма — толькі сняданак быў прыгатаваны і чакаў, пакуль мы вызірнем з дома.

— А дзе Гэндальф? — спытаў Більба, ідучы да ежы як мага хутчэй.

— О! Недзе тут ходзіць, — адказалі яму

Аднак чараўніка не было да самага вечара. Якраз перад захадам ён зайшоў у залю, дзе хобіт з гномамі вячэралі, а пры-служвалі ім чароўныя Беарнавы жывёлы — як і ўвесь дзень да таго. Беарна не было ні чутно, ні бачна з учарашняй ночы, і гномы пачалі турбавацца.

— Дзе наш гаспадар і дзе вы былі ўвесь дзень? — закрычалі ўсе разам.

— Па чарзе, па чарзе, адно пытанне за раз — і толькі пасля вячэры! У мяне са сняданку макавага каліва ў роце не было!

Нарэшце Гэндальф адсунуў ад сябе талерку ды гарлач — ён умалоў цалкам два боханы хлеба (з агромністай колькасцю масла, мёду ды добрай густой смятанкі), выпіў паўтузіна куфляў мядовай бражкі — і дастаў люльку.

— Перш я адкажу на другое пытанне, — сказаў ён. — Але ж зірніце! Што за цудоўнае месца для дымных кольцаў!

I на самай справе ад яго доўгі час нічога больш не пачулі. Ён пускаў кольцы скакаць вакол калон, складаў з іх самыя разнастайныя фігуры, надаваў колеры, а потым прымушаў ганяцца адно за адным ды выскакваць праз дзірку ў даху. Напэўна, надта дзівосна выглядалі яны, выскокваючы цугам у паветра: зялёныя, блакітныя, чырвоныя, серабрыста-шэрыя, жоўтыя, белыя, вялікія, маленькія. Меншыя праскоквалі праз большыя, счапляліся ў васьмёркі ды плылі далёка, быццам птушыная зграя.

Перейти на страницу:

Толкин Джон Рональд Руэл читать все книги автора по порядку

Толкин Джон Рональд Руэл - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки mybrary.info.


Хобіт, або вандроўка туды і назад отзывы

Отзывы читателей о книге Хобіт, або вандроўка туды і назад, автор: Толкин Джон Рональд Руэл. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Уважаемые читатели и просто посетители нашей библиотеки! Просим Вас придерживаться определенных правил при комментировании литературных произведений.

  • 1. Просьба отказаться от дискриминационных высказываний. Мы защищаем право наших читателей свободно выражать свою точку зрения. Вместе с тем мы не терпим агрессии. На сайте запрещено оставлять комментарий, который содержит унизительные высказывания или призывы к насилию по отношению к отдельным лицам или группам людей на основании их расы, этнического происхождения, вероисповедания, недееспособности, пола, возраста, статуса ветерана, касты или сексуальной ориентации.
  • 2. Просьба отказаться от оскорблений, угроз и запугиваний.
  • 3. Просьба отказаться от нецензурной лексики.
  • 4. Просьба вести себя максимально корректно как по отношению к авторам, так и по отношению к другим читателям и их комментариям.

Надеемся на Ваше понимание и благоразумие. С уважением, администратор mybrary.info.


Прокомментировать
Подтвердите что вы не робот:*