Mybrary.info
mybrary.info » Книги » Детективы и триллеры » Прочие Детективы » Забойства ў Лабернэм-Катэджы (на белорусском языке) - Кристи Агата (бесплатные книги онлайн без регистрации txt) 📗

Забойства ў Лабернэм-Катэджы (на белорусском языке) - Кристи Агата (бесплатные книги онлайн без регистрации txt) 📗

Тут можно читать бесплатно Забойства ў Лабернэм-Катэджы (на белорусском языке) - Кристи Агата (бесплатные книги онлайн без регистрации txt) 📗. Жанр: Прочие Детективы. Так же Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте mybrary.info (MYBRARY) или прочесть краткое содержание, предисловие (аннотацию), описание и ознакомиться с отзывами (комментариями) о произведении.
Перейти на страницу:

- Гэта толькi меркаванне, сэр, - сказаў Слэк.

Мiс Марпл сустрэла iнспектара Слэка ветлiва, асаблiва калi пачула, што яго прыслаў палкоўнiк Мэлчэт.

- Сапраўды, гэта вельмi прыемна, калi цябе яшчэ помняць.

- Вядома, ён помнiць вас. Сказаў мне, калi вы чаго не ведаеце пра тое, што робiцца ў Сент-Мары-Мiд, дык i не варта ведаць.

- Вялiкае дзякуй яму, але я сапраўды нiчога не ведаю. Я маю на ўвазе гэта забойства.

- Як вы зразумелi, гаворка iдзе пра забойства.

- Канечне, iнакш не варта было б марнаваць часу.

Слэк лагодна дадаў:

- Бачыце, гэта не афiцыйная размова, а, калi можна так сказаць, канфiдэнцыяльная.

- Вы, вiдаць, хочаце ведаць, што людзi гавораць. I цi ёсць у гэтым хоць доля праўды?

- Менавiта.

- Канечне, многа розных размоў i плётак. Утварылiся як бы два лагеры. Адны лiчаць, што гэта зрабiў муж. У такiх выпадках звычайна падазраюць мужа або жонку, праўда?

- Звычайна так, - асцярожна адказаў iнспектар.

- Такiя блiзкiя адносiны, ведаеце. Потым, часта яшчэ грашовы аспект. Я чула, што ў мiсiс Спэнлаў былi грошы, i, выходзiць, мiстэр Спэнлаў мае нейкую выгоду з яе смерцi. У наш час, бывае, апраўдваюцца злосныя злачынствы.

- Ён атрымлiвае ў спадчыну кругленькую суму, гэта без сумнення.

- Сапраўды. Здавалася б больш верагодным для яго - задушыць яе, пакiнуць дом, выйсцi з другога хода, прайсцi полем да майго дома, спытаць мяне, прыкiнуцца, быццам яму пазванiлi па тэлефоне ад мяне, потым вярнуцца i знайсцi сваю жонку забiтую, спадзеючыся, канечне, што злачынства прыпiшуць якому-небудзь злодзею цi валацугу.

Iнспектар кiўнуў у знак згоды галавой.

- Калi вы лiчыце, што гэта грашовы аспект... i яны былi ў дрэнных адносiнах апошнi час...

Мiс Марпл перапынiла яго:

- Але яны былi ў добрых адносiнах.

- Вы ўпэўнены ў гэтым?

- Калi б яны сварылiся, дык пра гэта ўсе б ведалi. Пакаёўка Глэдзiс Брэнт адразу раззванiла б па ўсёй акрузе.

- Яна магла i не ведаць, - слаба запярэчыў iнспектар. I ў адказ атрымаў паблажлiвую ўсмешку.

- I потым, тут ёсць яшчэ адзiн аспект. Тэд Герард. Прыгожы малады чалавек. Ведаеце, я лiчу, што прывабны выгляд больш уплывае на людзей, чым нам здаецца. Наш памочнiк прыходскi свяшчэннiк - ну проста магiчнае ўздзеянне. Усе дзяўчаты хадзiлi ў царкву як на вячэрню, так i на ютрань. I многiя пажылыя жанчыны пачалi актыўней працаваць у прыходзе... А пантофлi i шалiкi якiя спецыяльна яму робяць! Вельмi няёмкае становiшча для маладога чалавека. Але пачакайце, да чаго гэта я? Ага, гэты малады чалавек, Тэд Герард. Канечне, i пра яго гаварылi. Ён часцяком заходзiў да яе. Мiсiс Спэнлаў сама расказвала мне, што ён быў сябрам нейкай групы, здаецца, яе называлi Оксфардскай. Яны вельмi шчырыя i сур'ёзныя, i, я мяркую, мiсiс Спэнлаў усё гэта ўражвала.

Мiс Марпл перадыхнула крыху.

- I я ўпэўнена, што няма прычыны лiчыць, быццам у гэтым было нешта большае, але вы ведаеце, якiя ёсць людзi. Большасць людзей лiчаць, што мiсiс Спэнлаў ашукаў гэты малады чалавек, а яна яму пазычыла вялiкую суму грошай. Праўда i тое, што яго бачылi ў той дзень на станцыi. У цягнiку, якi прыбывае ў дзве дваццаць сем. Ну, канечне, было б вельмi лёгка, праўда, - саскочыць з другога боку цягнiка, пералезцi цераз канаву i плот, прайсцi ўздоўж плота i такiм чынам незаўважана абысцi ўваход на станцыю? Тады можна было i не заўважыць, як ён iдзе да катэджа. I канечне ж, людзi думаюць, што мiсiс Спэнлаў была апранута дзiўна.

- Дзiўна?

- Кiмано. Не сукенка. - Мiс Марпл пачырванела. - Гэта такi фасон, ведаеце, гэта як бы намёк на нешта непрыстойнае.

- Вы думаеце, што гэта непрыстойна?

- Ды не, я так не думаю. Мне здаецца, натуральна.

- Вы думаеце, гэта было натуральна?

- У такiх абставiнах, канечне.

Пагляд у мiс Марпл быў спакойны i задумлiвы.

- Гэта дае нам яшчэ адзiн матыў для мужа, - дадаў iнспектар Слэк. Рэўнасць.

- Ды не, мiстэр Спэнлаў нiколi не раўнаваў. Ён не з тых мужчын, якiя заўважаюць падобнае. Калi б яго жонка пайшла i пакiнула на падушцы запiску, тады б ён упершыню даведаўся, што гэта такое.

Пранiклiвым позiркам мiс Марпл зiрнула на iнспектара Слэка, i ён чамусьцi падумаў, што ўся гаворка намёкам на нешта iншае, чаго ён нiяк не мог зразумець.

- А вы, iнспектар, не знайшлi нiякiх ключоў да разгадкi на тым месцы? яна зрабiла нацiск на слове "месцы".

- У наш час не пакiдаюць адбiткаў пальцаў i попелу ад цыгарак, мiс Марпл.

- Мне здаецца, гэта маё асабiстае меркаванне, што гэта было старамоднае злачынства.

- Што вы хочаце гэтым сказаць? - рэзкiм голасам спытаўся Слэк.

- Я думаю, - не спяшаючыся пачала мiс Марпл, - вам мог бы дапамагчы канстэбль Полк. Ён быў адным з першых, як кажуць, на... "месцы злачынства".

Мiстэр Спэнлаў сядзеў у крэсле. У яго быў збянтэжаны выгляд. Ён сказаў цiхiм голасам:

- Можа, усё, што адбываецца, iснуе толькi ў маiм уяўленнi. Можа, мой слых ужо не такi, як быў раней. Але мне здалося, што я добра чуў, як нейкае хлапчанё крыкнула мне наўздагон: "Тады хто Крыпен?*" I ў мяне склалася такое ўражанне, што ён думае, быццам я... забiў сваю дарагую жонку.

* Атруцiў жонку, пасля сенсацыйнага працэсу ў Ангельшчыне ў 1910 годзе быў пакараны.

Мiс Марпл акуратна абрэзала нажнiцамi завялую ружу, потым звярнулася да мiстэра Спэнлаў:

- Безумоўна, вам гэта здалося, што ён так думае.

- Але як такая думка магла прыйсцi ў дзiцячую галаву?

Мiс Марпл кашлянула:

- Напэўна, падслухоўвае размовы старэйшых.

- Вы... вы хочаце сказаць, што iншыя думаюць гэтаксама?

- Палова людзей у Сент-Мары-Мiд.

- Але, паважаная мiс Марпл, хто мог такое прыдумаць? Я быў вельмi прывязаны да сваёй жонкi. На жаль, ёй не падабалася жыць у вёсцы, як я спадзяваўся, але поўная згода ў кожным пытаннi - гэта немагчымы iдэал. Верыце, я вельмi перажываю сваё гора.

- Магчыма. Але, прабачце за мае словы, гэта гучыць непераканаўча.

Мiстэр Спэнлаў падхапiўся з крэсла.

- Паважаная мiс Марпл, шмат гадоў таму назад я прачытаў пра аднаго кiтайскага фiлосафа, якi, калi памерла яго дарагая жонка, спакойна бiў у гонг на вулiцы - звычайная кiтайская гульня, - як быццам нiчога не адбылося. Яго незвычайная сiла духу ўразiла жыхароў горада.

- Але, - запярэчыла мiс Марпл, - жыхары нашай вёскi Сент-Мары-Мiд рэагуюць зусiм iнакш. Iх не цiкавiць кiтайская фiласофiя.

Перейти на страницу:

Кристи Агата читать все книги автора по порядку

Кристи Агата - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки mybrary.info.


Забойства ў Лабернэм-Катэджы (на белорусском языке) отзывы

Отзывы читателей о книге Забойства ў Лабернэм-Катэджы (на белорусском языке), автор: Кристи Агата. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Уважаемые читатели и просто посетители нашей библиотеки! Просим Вас придерживаться определенных правил при комментировании литературных произведений.

  • 1. Просьба отказаться от дискриминационных высказываний. Мы защищаем право наших читателей свободно выражать свою точку зрения. Вместе с тем мы не терпим агрессии. На сайте запрещено оставлять комментарий, который содержит унизительные высказывания или призывы к насилию по отношению к отдельным лицам или группам людей на основании их расы, этнического происхождения, вероисповедания, недееспособности, пола, возраста, статуса ветерана, касты или сексуальной ориентации.
  • 2. Просьба отказаться от оскорблений, угроз и запугиваний.
  • 3. Просьба отказаться от нецензурной лексики.
  • 4. Просьба вести себя максимально корректно как по отношению к авторам, так и по отношению к другим читателям и их комментариям.

Надеемся на Ваше понимание и благоразумие. С уважением, администратор mybrary.info.


Прокомментировать
Подтвердите что вы не робот:*