Mybrary.info
mybrary.info » Книги » Фантастика и фэнтези » Фэнтези » Хобіт, або вандроўка туды і назад - Толкин Джон Рональд Руэл (библиотека книг txt) 📗

Хобіт, або вандроўка туды і назад - Толкин Джон Рональд Руэл (библиотека книг txt) 📗

Тут можно читать бесплатно Хобіт, або вандроўка туды і назад - Толкин Джон Рональд Руэл (библиотека книг txt) 📗. Жанр: Фэнтези. Так же Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте mybrary.info (MYBRARY) или прочесть краткое содержание, предисловие (аннотацию), описание и ознакомиться с отзывами (комментариями) о произведении.
Перейти на страницу:

Але нават з арламі іх было значна менш за гоблінаў. I тут, у апошнюю адчайную хвіліну з'явіўся Беарн — ніхто не ведае, як і адкуль. З'явіўся ён адзін, у выглядзе мядзведзя, і здавалася, у шаленстве сваім вырас да памераў веліканскіх.

Роў ягоны гучаў як гром, ён раскідваў гоблінаў з ваўкамі са свайго шляху нібы пер'е ды салому. Ударыў ён у тыл гоблінскаму войску і праламіўся праз яго нібы таран. Гномы змагаліся з апошніх сілаў побач са сваімі гаспадарамі на невысокім круглым пагорку. Там Беарн спыніўся, падхапіў Торына, які ляжаў паранены мноствам дзідаў, ды вынес яго з бойкі.

Беарн хутка вярнуўся. Шаленства ягонае падвоілася, зда-валася, аніякая зброя не можа яму пашкодзіць, і ніхто не здольны спыніць яго. Ён раскідаў гвардыю, сцягнуў на зямлю самога Больга ды раздушыў яго. Тады роспач завалодала гоблінамі, яны пачалі разбягацца ва ўсіх напрамках. Убачыўшы гэта, гномы ды людзі з эльфамі адчулі новую надзею, стома пакінула іх, яны кінуліся наўздагон, і не шмат ворагаў уцякло. Мноства загналі ў Струмяніцу, а на тых, хто пабег да поўдня ці захаду, палявалі ў балотах уздоўж Лясной Ракі. На ўзбярэжжы большасць гоблінаў і загінула. А тых, хто дабраўся да межаў каралеўства эльфаў, забілі там, ці загналі паміраць у змрочныя, глухія глыбіні Ліхалесся. У песнях спяваюць, што тры чвэрці гоблінскіх ваяроў Поўначы загінула ў той дзень, і доўгія гады пасля таго ў гарах было спа-койна.

Перамога стала відавочнай перад надыходам ночы, але пад-час вяртання Більба ў лагер пагоня доўжылася на ўсю моц. У даліне, акрамя найбольш цяжка параненых, амаль нікога не засталося.

— Дзе ж арлы? — спытаў хобіт Гэндальфа ўвечары, лежачы ў цёплым кутку загорнуты ў кучу коўдраў.

— Некаторыя палююць, — сказаў чараўнік, — але большасць вярнулася да сваіх гнёздаў. Застацца тут яны не пажадалі, выле-целі з першымі промнямі сонца. Дайн узнагародзіў іх правадыра золатам і пакляўся ў вечным сяброўстве.

— Жаль які. Я маю на ўвазе, я б хацеў зноў іх пабачыць, — сказаў Більба сонна, — можа, яшчэ сустрэну на шляху дадому. А ці хутка мы назад?

— Як толькі пажадаеш, — адказаў чараўнік. На самай справе, мінула яшчэ некалькі дзён. Торына пахавалі гаыбока пад Гарой, і Бард паклаў Аркенстон на ягоныя грудзі.

— Няхай ляжыць тут, пакуль стаіць Гара! — сказаў Бард. — I няхай гэты камень прынясе ўдачу і дабрабыт усяму ягонаму народу, які будзе жыць тут!

На магільны камень Кароль Эльфаў паклаў Оркрыст, эль-фійскі меч, які аднялі ў Торына ў час ягонага палону. Песні кажуць, што меч пачынае свяціцца, калі набліжаюцца ворагі, так што на гномавую крэпасць немагчыма напасці знянацку. А там цяпер заўладарыў Дайн, сын Найна, і стаў Каралём-Пад-Гарой. 3 часам шмат гномаў сабралася ў ягоных старажытных залях. 3 дванаццаці кампаньёнаў Торына засталося толькі дзесяць. Філі і Кілі загінулі побач з ім, абараняючы тарчамі і ўласнымі целамі, бо ён быў іх кроўны — старэйшы брат іх маці. Астатнія засталіся з Дайнам, бо той добра абышоўся са скарбам.

Зразумела, ніхто больш не казаў пра падзел скарбаў адпаведна ранейшых планаў, да Баліна, Дваліна, Доры, Норы, Оры, Ойна, Глойна, Біфура, Бафура ды Бамбура — ці Більба. Аднак чатырнаццатая частка скарбаў золатам і срэбрам, простым ды апрацаваным, была дадзеная Барду, бо Дайн сказаў: «Мы шануем дамову, якую заключыў нябожчык, і ён цяпер мае Аркенстон ва ўласным валоданні».

Нават чатырнаццатая частка была набыткам, большым за скарбы шматлікіх смяротных каралёў. 3 таго набытку шмат золата Бард паслаў Гаспадару Азёрнага Гораду ды шчыра ўзнагародзіў сяброў і прыспешнікаў. А Каралю Эльфаў аддаў смарагды Гірыёна, якія даў Барду Дайн, бо Кароль любіў тыя самацветы больш за ўсе іншыя.

А да Більба Бард прамовіў вось што:

Багацце такое ж тваё, як і маё, хоць старыя дамовы і не маюць больш моцы, бо шмат хто цяпер мае дачыненне да здабычы і абароны скарбаў. Але ж, хоць ты і адмовіўся ад сваёй часткі, я не жадаю, каб злыя словы Торына, якія ён потым забраў назад, сталі праўдай. Ён казаў, што ты атрымаеш менш за ўсіх. Я ўзнагароджу цябе больш за ўсіх.

— За тое я вельмі ўдзячны, — сказаў Більба. — Аднак я нават рады пазбавіцца ад узнагароды. Крый нябёсы, як мне давезці тыя скарбы дадому без забойстваў ды вайны па дарозе? Я не ведаю. I што я буду рабіць з імі дома? Я ўпэўнены, лепей ім застацца тут, у вашых руках.

У рэшце рэшт, хобіт згадзіўся ўзяць толькі дзве невялікія скрыні, адну з золатам, другую са срэбрам, такія, што здольныя везці здаровы поні.

— Ну, мне ў самы раз, а больш і не трэба, — сказаў ён. Нарэшце надышоў час развітацца з сябрамі.

— Бывай, Балін! — сказаў хобіт. — Да пабачэння, Двалін, бывайце, Доры, Норы, Оры, Ойн, Глойн, Біфур, Бафур ды

Бамбур! Няхай вашы бароды ніколі не парадзеюць! — і, павяр-нуўшыся да Гары, дадаў — Бывай, Торын Дубатарч! I Філі з Кілі! Няхай памяць пра вас заўсёды жыве!

Потым гномы, стоячы перад Брамаю, нізка пакланіліся яму, але ж словы захраслі ім у горле.

— Да пабачэння, і шчасця табе, куды б ты не падарожыў, — сказаў, нарэшце, Балін. — Калі ты зноў наведаеш нас пасля таго, як залі нашы адновяць прыгажосць, вось тады баляванне будзе на зайздрасць свету!

— Калі здарыцца вам праязджаць праз мае мясціны, — сказаў Більба, — заходзьце абавязкова! Гарбата ўверачы, а чацвёртай гадзіне, аднак вы заходзьце, калі пажадаеце!

I пайшоў прэч.

Эльфійскае войска крочыла дахаты. Яне значна паменшы-лася, але многія з тых, хто засталіся жывымі, былі задаволеныя. Бо Поўнач зараз на доўгія гады зрабілася прыемным і мірным месцам. Цмок загінуў, гоблінаў перамаглі, а за зімой хутка прыйдзе вясёлая, добрая вясна.

Гэндальф з Більба ехалі поруч з Каралём Эльфаў, а непадалёк крочыў Беарн, зноў у чалавечым абліччы, смяяўся ды спяваў уголас на хаду. Так і рухаліся, пакуль не дабраліся амаль да межаў Ліхалесся, на поўнач ад таго месца, дзе пакідала лес Лясная Рака. Там спыніліся, бо ані чараўнік, ані Більба не пажадалі заходзіць у лес, хоць кароль і запрашаў іх да сваіх заляў. Яны мелі намер паехаць уздоўж паўночнага ўзлеску па пустэчы, што ляжала паміж лесам і пачаткам Шэрых Гор. Дарога тая была недарэчная і нудная, але цяпер, калі гоблінаў разбілі ды паразагналі, яна здавалася больш прыемнай за вусцішныя сцежкі пад дрэвамі. Болын за тое, і Беарн меў намер ісці гэтым шляхам.

— Бывай, Кароль Эльфаў! — сказаў Гэндальф. — Няхай квітнеюць лясы, пакуль свет яшчэ малады! I няхай квітнее ўвесь твой народ!

— Бывай, Гэндальф! — сказаў Кароль. — Жадаю табе і надалей з'яўляцца там, дзе патрэбны больш за ўсё, і дзе цябе менш за ўсё чакаюць. I чым часцей ты будзеш з'яўляцца ў маіх залях, тым прыямней тое будзе для мяне!

— Я запрашаю вас, — сказаў Більба, запінаючыся ды калупаючы зямлю нагою, — прыняць мой падарунак!

I працягнуў Каралю каралі са срэбра і жэмчугу, якія даў хобіту Дайн на развітанне.

— Чым я заслужыў гэткую пашану, о хобіт? — спытаў Кароль.

— Хм, э-э… здаецца мне, вы не ведаеце, — сказаў крыху збянтэжаны Більба, — што, хм, неяк трэба падзякаваць за вашу, э-э, дабрагасціннасць. Я маю на ўвазе, нават узломшчык мае сваё сумленне. Я выпіў шмат вашага віна і з'еў шмат вашага хлеба.

— Я прыму твой падарунак, о Більба Найвыдатнейшы з Узломшчыкаў! — сказаў Кароль сур'ёзна. — Ды наракаю цябе сябрам эльфаў. Усяго табе найлепшага! Няхай твой цень ніколі не паменшыцца (а тое красці стане занадта проста)! Бывай!

Потым эльфы павярнулі да лесу, а Більба пайшоў сваёй доўгай дарогай — дадому.

Шмат чаго здарылася, пакуль дабраліся, — і непрыемнасцяў, і прыгодаў. Дзіказем'е засталося Дзіказем'ем, і шмат хто бадзяўся там акрамя гоблінаў. Аднак было каму і абараніць, і шлях паказаць — чараўнік падарожыў побач і Беарн таксама (большасць часу). Так што вялікай небяспекі не было. У рэшце рэшт, на палове зімы Гэндальф з Більба дабраліся ўздоўж краёў Ліхалесся да Беарнавай сядзібы і засталіся там адпачываць. Сярэдзіну зімы святкавалі разам з вялікай колькасцю народу, які Беарн запрасіў адусюль. Гобліны Туманных Гор хаваліся па найглыбейшых норах, якія толькі здолелі знайсці, Варгі зніклі з лясоў, так што падарожыць стала бяспечна і вольна. Беарн пазней зрабіўся вялікім правадыром у тых мясцінах і ўладарыў прасторнай краінай паміж гарамі і лесам. Казалі, што цягам шматлікіх пака-ленняў ягоныя нашчадкі мелі талент ператварацца ў мядзведзяў. Некаторыя з іх, праўда, былі людзі змрочныя і нядобрыя, але болыгасць душою былі падобныя да Беарна, калі і не такія вялікія памерам ды сілай. У іх дні апошніх гоблінаў выгналі з Туманных Гор, і на краю Дзіказем'я ўсталяваўся трывалы мір.

Перейти на страницу:

Толкин Джон Рональд Руэл читать все книги автора по порядку

Толкин Джон Рональд Руэл - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки mybrary.info.


Хобіт, або вандроўка туды і назад отзывы

Отзывы читателей о книге Хобіт, або вандроўка туды і назад, автор: Толкин Джон Рональд Руэл. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Уважаемые читатели и просто посетители нашей библиотеки! Просим Вас придерживаться определенных правил при комментировании литературных произведений.

  • 1. Просьба отказаться от дискриминационных высказываний. Мы защищаем право наших читателей свободно выражать свою точку зрения. Вместе с тем мы не терпим агрессии. На сайте запрещено оставлять комментарий, который содержит унизительные высказывания или призывы к насилию по отношению к отдельным лицам или группам людей на основании их расы, этнического происхождения, вероисповедания, недееспособности, пола, возраста, статуса ветерана, касты или сексуальной ориентации.
  • 2. Просьба отказаться от оскорблений, угроз и запугиваний.
  • 3. Просьба отказаться от нецензурной лексики.
  • 4. Просьба вести себя максимально корректно как по отношению к авторам, так и по отношению к другим читателям и их комментариям.

Надеемся на Ваше понимание и благоразумие. С уважением, администратор mybrary.info.


Прокомментировать
Подтвердите что вы не робот:*