Mybrary.info
mybrary.info » Книги » Детские » Прочая детская литература » Лагодны цмок (Ангельскiя лiтаратурныя казкi) (на белорусском языке) - Автор неизвестен

Лагодны цмок (Ангельскiя лiтаратурныя казкi) (на белорусском языке) - Автор неизвестен

Тут можно читать бесплатно Лагодны цмок (Ангельскiя лiтаратурныя казкi) (на белорусском языке) - Автор неизвестен. Жанр: Прочая детская литература. Так же Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте mybrary.info (MYBRARY) или прочесть краткое содержание, предисловие (аннотацию), описание и ознакомиться с отзывами (комментариями) о произведении.
Перейти на страницу:

Вакол замка адбывалася нешта незвычайнае. Замак быў упрыгожаны сцяжкамi, з яго расчыненых вокнаў звiсалi рознакаляровыя дываны i вышываныя золатам тканiны. На ветры трапяталiся чырвоныя стужкi. Уся прастора перад замкам была запоўненая чорнаю масай, якую на дзве часткi разразала дарога. Конрад зразумеў, што гэта абапал дарогi вялiкiм натоўпам стаяць нейкiя людзi, але вершнiкi ахоўваюць дарогу i нiкога на яе не прапускаюць. А па самай сярэдзiне дарогi, павольна i ўрачыста, па чытыры ў рад, iшлi герольды i трубiлi ў трубы. Раптам яны ўсе разам спынiлiся i выстраiлiся ўздоўж дарогi. Усё ацiхла, нават вецер стаiў дыханне, i сцяжкi абвiслi, як анучкi. Удалечынi ўзнiклi чатыры вершнiкi; за iмi, крыху воддаль, ехаў яшчэ адзiн. Ягоная вопратка, расшытая каштоўнымi камянямi, зырка блiшчала, на шаломе калыхалiся белыя страўсiныя пёры. Вершнiк ехаў, крыху нахiлiўшы галаву, - можа, ад гордасцi, а можа, ад сарамлiвасцi - цяжка было сказаць. А можа, так ён адказваў на прывiтальныя крыкi людзей, якiя махалi насоўкамi i падкiдалi ў паветра капелюшы?

Адзiнокi вершнiк наблiжаўся да палаца, а гледачы - i Конрад разам з iмi не зводзiлi з яго вачэй. Калi да першых прыступак заставалася ўжо ўсяго некалькi крокаў, раптам здарылася неверагоднае.

Паверхня скалы заварушылася, зморшчылася, у скале ўзнiкла вялiкая дзiрка, з якой валiў дым, потым адтуль высунулася галава, падобная да змяiнай, чорная як ноч, цвёрдая, як чорнае дрэва, вялiзная, як цень ад хмары. Яна пакруцiлася сюды-туды на тоўстае шыi i кiнулася наперад. Натоўп хлынуў назад, i вершнiк застаўся сам-насам з агiдным монстрам. Конрад убачыў, як рыцар азiрнуўся, каб ён завярнуў каня, дык мог бы яшчэ захаваць жыццё. Але шукаць паратунку ён не схацеў.

Конрад вельмi спалохаўся. I апошняе, што ён паспеў заўважыць, раней чым даў цягу, - гэта страшэнны ўраган, якi раптам узняўся вакол замка i ў адно iмгненне паздзiраў з яго ўсе ўпрыгожаннi: i сцяжкi, i дываны, i стужкi.

Дрэнныя навiны разлятаюцца хутка. Не было выключэннем i тое, што здарылася каля палаца. Таму дома нават не заўважылi, што Конрад згубiўся. Мацi, праўда, некалькi разоў пыталася: "Куды гэта Конрад падзеўся?" - але нiхто не мог нiчога ёй адказаць. Старэйшыя сыны i iх сябры толькi i рабiлi, што абмяркоўвалi жахлiвы лёс жанiха прынцэсы Гэрмiёны. Таго дня прынцэса павiнна была пабрацца шлюбам з сынам манарха суседняй дзяржавы. Гэта быў вельмi прыемны малады чалавек: галантны, смелы, прыгожы - добрая партыя для прынцэсы.

- А цi бачыла яго прынцэса калi-небудзь раней? - пацiкавiлася мацi.

- Якая рознiца?! - абурыўся муж. - Гэты шлюб зрабiў бы нас наймацнейшай дзяржавай! А хто цяпер захоча ўзяць яе ў жонкi?

- Ну, такiх, хто захоча, будзе болей, чым трэба, - упэўнена сказаў Леа. Прынцэсе толькi семнаццаць гадоў, i яна сама прыгожая дзяўчына ў свеце.

Спрачацца тут было немагчыма, бо Леа сказаў праўду. Пра прынцэсiну прыгажосць расказвалi легенды. Калi ў iншых краiнах мужчыны параўноўвалi каханую з ружаю, з сонцам цi зорамi, дык у iх каралеўстве найбольшаю пахвалою было параўнанне з прынцэсаю Гэрмiёнай.

Яна была такая прыгожая, што калi яна нешта рабiла цi нават проста размаўляла, - ужо адно гэта псавала яе прыгажосць. Таму прынцэса нiчога не рабiла i размаўляла вельмi рэдка. Яна амаль не выходзiла з палаца, шкадуючы сваiх падданых, бо як толькi яны яе бачылi, дык не маглi ўжо кахаць болей нiкога, апроч яе. Так яна i жыла ў самоце, i простыя людзi - такiя, як Конрад i яго браты, - нiчога пра яе не ведалi. Апроч таго, вядома, што прынцэса неверагодна прыгожая.

- Ясная рэч, - разважаў Леа, - новы жанiх павiнен быць добра ўзброены i падрыхтаваны да бойкi з цмокам. Што мог зрабiць гэты небарака? Ён шыкоўна апрануты, але ж без зброi... Каралю трэба будзе, вiдаць, выклiкаць палiцыю цi загадаць, каб замуравалi дзiрку ў скале, i тады цмок памрэ з голаду.

- Небарака прынцэса! - уздыхнула мацi. - Якi гэта ўдар для яе!

Потым яны пачалi спрачацца, дзе была прынцэса, калi цмок праглынуў яе няшчаснага жанiха. Адны казалi, што бачылi яе каля акна, другiя, - што яна якраз тады малiлася ў каплiцы. Але ўсё гэта былi толькi чуткi. Нарэшце бацька, стамiўшыся ад спрэчак, сказаў:

- А мне здаецца, што яе нiдзе не было.

- Як гэта так? Недзе ж яна павiнна была быць, - не пагадзiлiся астатнiя.

- Ну, я сказаў тое, што думаю, - адказаў бацька.

У гэты момант увайшоў Конрад. Ён чакаў, што яму дадуць дыхту за тое, што ён гэтак позна вярнуўся. I ў любы iншы дзень так бы яно i было. Але тым вечарам усе былi занадта ўсхваляваныя, i яго познi прыход быў успрыняты, як звычайны хлапечы жарт. Конрад хацеў быў расказаць пра тое, што ўбачыў у лесе. Але як толькi пачаў, перад яго вачыма раптам да драбнiц усплыло ўсё, што здарылася каля палаца. Хлопчык адразу спалатнеў i змоўк. Браты крыху пасмяялiся з малога i зноў пачалi размову пра цмока, пра прынцэсу ды пра яе жанiха.

Конрад вельмi стамiўся, дарога дадому падалася яму бясконцаю, але пакуль ён iшоў, яго ўвесь час падтрымлiвала думка, што бацькi i браты будуць з захапленнем слухаць пра ягоныя прыгоды. Якое ж яго чакала расчараваннс! Леа ўвогуле не зацiкавiўся расказам, а Рудольф сказаў, што з такой далечынi наўрад цi можна было што-небудзь добра разгледзець. Што зробiш, яны былi дарослыя, а ён малы... Што ён мог ведаць пра такую сур'ёзную справу?! Браты зноў пачалi балбатаць, абмяркоўваючы, колькi народу, апроч прынца, з'еў цмок ды куды магла падзецца рака чорнай крывi... I такi цудоўны дзень скончыўся для Конрада вельмi сумна.

Увесь каралеўскi двор быў, безумоўна, у жалобе. Дзеля знiшчэння цмока быў прызначаны генерал. Але з самага пачатку перад харугвай будучых мсцiўцаў, якiя падпарадкоўвалiся непасрэдна генералу, паўстала неадольная перашкода: цмок некуды знiк, не пакiнуўшы анiякiх слядоў. Нават дзiрка, праз якую ён вылазiў, таксама знiкла! Прафесiйныя альпiнiсты, надзейна прывязаныя вяроўкамi, абследавалi кожную пядзю скалы - спачатку дзеўбучы яе кiркамi, а потым разглядаючы ў мiкраскопы, - але не знайшлi анi шчылiны. Маленькiя кветкi, што чаплялiся за скалу i якiя прынцэса, па чутках, вельмi любiла, па-ранейшаму раслi i квiтнелi, нiбыта нiчога не здарылася.

Народ быў надта незадаволены працаю экспертнай камiсii. Усе казалi, што камiсiя шукае не там, дзе трэба, i толькi зацягвае справу. Якiя толькi спробы не рабiлiся, каб выманiць цмока! Скалу хiба што дынамiтам толькi не падрывалi, баючыся пашкодзiць замак.

Перейти на страницу:

Автор неизвестен читать все книги автора по порядку

Автор неизвестен - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки mybrary.info.


Лагодны цмок (Ангельскiя лiтаратурныя казкi) (на белорусском языке) отзывы

Отзывы читателей о книге Лагодны цмок (Ангельскiя лiтаратурныя казкi) (на белорусском языке), автор: Автор неизвестен. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Уважаемые читатели и просто посетители нашей библиотеки! Просим Вас придерживаться определенных правил при комментировании литературных произведений.

  • 1. Просьба отказаться от дискриминационных высказываний. Мы защищаем право наших читателей свободно выражать свою точку зрения. Вместе с тем мы не терпим агрессии. На сайте запрещено оставлять комментарий, который содержит унизительные высказывания или призывы к насилию по отношению к отдельным лицам или группам людей на основании их расы, этнического происхождения, вероисповедания, недееспособности, пола, возраста, статуса ветерана, касты или сексуальной ориентации.
  • 2. Просьба отказаться от оскорблений, угроз и запугиваний.
  • 3. Просьба отказаться от нецензурной лексики.
  • 4. Просьба вести себя максимально корректно как по отношению к авторам, так и по отношению к другим читателям и их комментариям.

Надеемся на Ваше понимание и благоразумие. С уважением, администратор mybrary.info.


Прокомментировать
Подтвердите что вы не робот:*